Літоўскі бізнесмен затрыманы ў Беларусі

18 жніўня, Позірк. У чэрвені ў Беларусі быў затрыманы грамадзянін Літвы Вітаўтас Сланкаўскас, на працягу трох гадоў ён кіраваў прадпрыемствам па перапрацоўцы драўніны HS Belacon (ТАА “Белакон Цімбер”), а затым працаваў там кіраўніком унутранага аўдыту.
Як паведамляе LRT, Сланкаўскас абвінавачаны ў пастаўках бракаваных дэталяў у Расію і Беларусь.
З нагоды таго, што адбылося, палітолаг Віціс Юрконіс адзначыў, што гэта не першы выпадак заключэння пад варту ў Беларусі бізнесмена з Літвы: “Не першы і, баюся, не апошні раз. Усё роўна, якога капіталу кампанія і які гэты бізнес. Нішто тут не можа абараніць, таму што Беларусь не з’яўляецца прававой дзяржавай. Мы памятаем выкрадзены самалёт Ryanair, кіроўцаў далёкіх рэйсаў”.
LRT адзначае, што ў справе гаворка ідзе пра аўстрыйскія інвестыцыі. HS Belacon знаходзіцца ў Свіслацкім раёне (Гродзенская вобласць), з’яўляецца рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) “Гроднаінвест”. У 2020 годзе дзяржСМІ паведамлялі, што аб’ём замежных інвестыцый у праект ацэньваецца прыкладна ў 84 млн еўра. Адзначалася, что завод арыентаваны “на перапрацоўку сотняў тысяч кубаметраў лесу ў год і экспарт прадукцыі”, на прадпрыемстве створана каля 230 працоўных месцаў.
31 сакавіка паведамлялася, што ў Беларусі да 15 гадоў пазбаўлення волі прысуджаны літоўскі грамадзянін Міраславас Троцкіс. 35-гадовы мужчына прызнаны вінаватым паводле арт. 358 (шпіянаж) і арт. 3581 (агентурная дзейнасць) КК.
Міністэрства замежных спраў Літвы настойліва рэкамендуе яе грамадзянам устрымлівацца ад паездак у Беларусь, а тым, хто цяпер знаходзіцца ў ёй, — неадкладна пакінуць яе краіну.
З 10 па 16 жніўня ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехала 7.213 жыхароў еўрапейскіх краін, у тым ліку 2.354 грамадзяніна Літвы (тыднем раней — 2.164). Усяго з моманту ўвядзення бязвізавага рэжыму для грамадзян Літвы (15 красавіка 2022 года) Беларусь наведалі 716.633 грамадзяніна гэтай краіны.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


