У Грузіі затрыманы беларус, які пяць гадоў чакае на палітычны прытулак
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 25 верасня 2026 года ў 14:15

25 верасня, Позірк. У Грузіі затрыманы беларус Леў Міхееў, які чакае на палітычны прытулак з 2021 года, паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які таксама жыве ў гэтай краіне і змагаецца за атрыманне такога ж статусу.
Паводле слоў Кісляка, на прытулак Міхееў чакае ці не даўжэй за ўсіх іншых суайчыннікаў. У Грузіі ён браў удзел у розных акцыях і атрымліваў пагрозы ад беларускага КДБ.
Раніцай 25 верасня Міхееў звярнуўся ў аддзел міжнароднай абароны Дэпартамента міграцыі МУС Грузіі ў вёсцы Марткопі, каб падоўжыць часовае пасведчанне асобы. Там яго затрымалі і павезлі ў дэпартамент у Тбілісі на сумоўе, пра што ён паспеў паведаміць Кісляку. Пасля гэтага сувязь перарвалася.
“Справа Льва разглядалася каля трох год. На сёння, меркавана, ён у стасусе прасіцеля прытулку, справа знаходзіцца ў Тбіліскім апеляцыйным судзе. Але, магчыма, яе ўжо разглядзелі і яму не паведамілі. Тады яго могуць затрымаць для дэпартацыі”, — патлумачыў Кісляк.
Паводле слоў праваабаронцы, дэпартацыя можа быць у краіну паходжання — Беларусь ці ў іншыя краіны.
Грузія, якой з 2012 года кіруе партыя “Грузінская мара” прарасійскага алігарха Бідзіны Іванішвілі, не задаволіла ніводнага хадайніцтва грамадзян Беларусі аб наданні прытулку. У першай палове 2026 года з краіны было выслана 24 беларусы. Меркаваныя прычыны: перавышэнне тэрміну знаходжання (не больш за 365 дзён запар), пратэрмінаваны пашпарт (немагчыма абмяняць у амбасадзе з-за дыскрымінацыйнага ўказа Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года), здзяйсненне злачынства.
Сёлета ў чэрвені беларус — былы палітвязень (імя не называецца) быў упершыню дэпартаваны з Грузіі ў Арменію.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2025 годзе зафіксавана ў 1,6 разу больш паездак у рамках уязнога турызму, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа перыяд летніх канікул падлеткамі здзейснена на 13% менш злачынстваў, чым годам раней — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



