Мінск 14:58

Беларускія інвестыцыі за мяжу за год выраслі на 37,5%, замежныя ў Беларусь — на 16,4%

Ілюстрацыйнае фота: Natasha Hall / unsplash.com

12 лістапада, Позірк. За тры кварталы 2026 года замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі 6,4 млрд долараў — на 16,4% больш, чым у студзені — верасні 2025-га (5,5 млрд), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Прамыя замежныя інвестыцыі склалі 4,6 млрд долараў (3,9 млрд; +17,9%).

У сваю чаргу Беларусь інвеставала за мяжу 5,5 млрд долараў (4 млрд; +37,5%).

Белстат не называе канкрэтныя краіны, з якіх і ў якія паступілі інвестыцыі.

Статыстычнае ведамства падкрэсліла, што ў прыведзеных даных не ўлічваюцца інвестыцыі ў банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, Банк развіцця, бюджэтныя арганізацыі.

За 2025 год замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі 7,6 млрд долараў — на 10,1% больш, чым у 2024-м (6,9 млрд).

Падзяліцца: