Кіраўнікі МЗС краін Паўночнай Еўропы і Балтыі абмеркавалі міграцыйны крызіс і палітычную сітуацыю ў Беларусі
22 снежня. Міграцыйны крызіс і палітычная сітуацыя ў Беларусі абмеркаваныя на апошняй у гэтым годзе сустрэчы міністраў замежных спраў краін Паўночнай Еўропы і Балтыі (нефармальны фармат NB8 — Nordic-Baltic Eight).
“Рэжым Лукашэнкі застаецца варожым і непрадказальным. Мы павінны і ў далейшым надаваць асаблівую ўвагу выкарыстанню мігрантаў рэжымам, узмацненню рэпрэсій і становішчу з правамі чалавека ў Беларусі, якое пагаршаецца”, — заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс. Ён указаў таксама на ваенную інтэграцыю Расіі і Беларусі, якая паглыбляецца і “выклікае заклапочанасць”.
Паводле інфармацыі прэс-службы літоўскага МЗС, удзельнікі сустрэчы пагадзіліся з тым, што сучасныя выклікі, што стаяць перад краінамі рэгіёну і ўсяго свету, патрабуюць адзінага адказу, які магчымы толькі пры каардынацыі намаганняў.
“Мы будзем імкнуцца ўмацаваць пазіцыі нашага рэгіёну як сацыяльна ўстойлівага грамадства, лідара дэмакратыі і правоў чалавека”, — сказаў Ландсбергіс.
У NB8 уваходзяць Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя і Эстонія. Фармат з’явіўся ў 1992 годзе.
У наступным годзе каардынаваць NB8 будзе Літва, якой перадасць паўнамоцтвы Фінляндыя.

- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь на 2-м месцы ў ЕАЭС паводле росту цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы "БелДжы" на рынку РФ за дзесяць месяцаў выраслі на 74,2% у гадавым вымярэнні — верагодна, дзякуючы дэмпінгуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаНа кожнага беларуса прыпадае больш за 433 кг смецця на год — МінжылкамгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 14,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка


