Пасля скандалу ў Варшаве зарэгістраваны яшчэ адзін Беларускі моладзевы хаб
3 жніўня, Позірк. Каманда Беларускага моладзевага хаба (БМХ) пасля змены кіраўніцтва арганізацыі заснавала 2 жніўня ў Варшаве юрыдычную асобу з аднайменнай (англамоўнай) назвай. Гэта вынікае з адпаведнага запісу ў польскім дзяржрэестры юрыдычных асоб.
Belarusian youth hub зарэгістраваны па адрасе Ерусалімскія алеі, 89/43. Старшынём праўлення арганізацыі з’яўляецца экс-кіраўнік “першага” БМХ Аляксандр Лапко, віцэ-старшынём — Павел Забаўскі.
У назіральную раду новага хаба ўваходзяць Станіслава Гліннік (унучка цяпер нябожчыка былога старшыні Вярхоўнага Савета 12-га склікання Станіслава Шушкевіча), Ганна Канеўская і Алеся Гмір.
Мэтай арганізацыі заяўлена правядзенне культурных, адукацыйных, сацыяльных мерапрыемстваў, кірмашоў, выставак, вытворчасць фільмаў “інфармацыйнага і адукацыйнага характару”, наданне дапамогі ў вывучэнні польскай мовы грамадзянам Беларусі ды інш.
2 жніўня каманда БМХ заявіла аб “рэйдарскім захопе” офіса на плошчы Канстытуцыі, 6 у Варшаве, падчас якога былі выламаныя замкі і спрацавала сігналізацыя.
Сузаснавальнікі праекту Лапко і Гліннік паведамілі журналістам, што з дапамогай падробкі іх подпісаў да кіраўніцтва хабам прыйшлі іншыя людзі.
Лапко назваў імёны людзей, якія, на яго думку, “стаяць за гэтай справай”: “Гэта члены назіральнай рады хаба Андрэй Ракевіч і Анастасія Баравікова, якія ў змове з Сяргеем Бульбай у парушэнне статута і рэгламенту БМХ змянілі кіруючыя органы”.
У сувязі з “падробкай подпісаў” была пададзена заява ў паліцыю, якая ўжо “займаецца гэтай справай”, заявіў Лапко.
Сяргей Бульба, былы кіраўнік “Белага легіёна”, у каментары “Радыё Свабода” паведаміў, што з’яўляецца новым кіраўніком хаба.
Паводле яго слоў, змены ў арганізацыі адбыліся “ў адпаведнасці з польскім заканадаўствам, таму тут няма ніякай сенсацыі”.
“Мы памянялі замкі, бо не дачакаліся ніякай рэакцыі ад Лапко. Я не ўпэўнены, што са старой каманды нехта застанецца пры працы. Па выніках аўдыту да іх будзе пытанняў “вышэй даху”. <…> Зараз хаб стане месцам для ўсіх беларусаў, а не толькі для абраных сяброў”, — заявіў Бульба.
Сваё з’яўленне на чале хаба і гісторыю з “падробкай подпісаў” ён не пракаментаваў.
Беларускі моладзевы хаб як арганізацыя быў створаны ў 2020 годзе ў Варшаве. На наступны год была адкрыта аднайменная пляцоўка. Арганізацыя называла сябе суполкай актывістаў, студэнтаў і палітычных бежанцаў, якія вымушана пакінулі Беларусь пасля прэзідэнцкіх выбараў.
На пляцоўцы БМХ праводзяцца культурныя, адукацыйныя і іншыя мерапрыемствы для беларускіх эмігрантаў, рэалізуюцца праекты дапамогі перасяленцам, акцыі салідарнасці з пацярпелымі ад рэпрэсій.
Гл. падрабязней:


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

