Ціханоўская заклікала Ірландыю прыняць у сябе дзяцей рэпрэсаваных беларусаў
2 траўня, BPN. Падчас візіту дэмлідара Святланы Ціханоўскай у Ірландыю і сустрэчы з кіраўніцтвам правінцыі Тыперэры яна заклікала да дапамогі дзецям рэпрэсаваных беларусаў, паведаміў BPN яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Палітык прыняла ўдзел ва ўрачыстым паседжанні, прысвечаным Беларусі, якое прайшло ў раённай адміністрацыі, і заклікала “пашукаць варыянты, каб беларускія дзеці маглі прыехаць у краіну на месяц, як гэта было падчас чарнобыльскай праграмы”.
Ціханоўская таксама заклікала прыняць удзел у міжнароднай акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 траўня.
Яна таксама наведала Цэнтр падтрымкі хворых на рак і адзначыла, што Беларусі таксама патрэбны такія месцы, дзе “людзі маглі б аб’яднацца ў барацьбе з хваробай”. Дэмакратычны лідар прыгадала беларускіх палітвязняў, што пакутуюць ад анкалагічных захворванняў, якія “не толькі ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах, але і не маюць належнай медыцынскай дапамогі”.
Паводле словаў Вячоркі, для ірландцаў Беларусь — “гэта асаблівая краіна, беларусы — асаблівы народ, вельмі блізкі і гістарычна, і ментальна”, а Ірландыя будзе “падтрымліваць дэмакратычныя перамены і беларускую барацьбу за свабоду незалежна ад геапалітычнай сітуацыі ў свеце”.
Ціханоўская наведвае Ірландыю 1–5 траўня. У графіку дэмлідара — сустрэчы з прэзідэнтам Майклам Хігінсам, прэм’ер-міністрам Леа Варадкарам, спікерамі абедзвюх палат парламента Шонам О’Фергейлам і Маркам Дэйлі.
Палітык пачала свой візіт у з наведвання правінцыі Тыперэры, куды яна некалькі разоў прыязджала па Чарнобыльскай праграме дзіцем, падлеткам і ў маладым узросце. Пасля гэтага яна накіруецца ў Дублін.
2 траўня Ціханоўскай была ўручана Міжнародная прэмія свету Ціперэры. Гэта выбітная ўзнагарода Ірландыі за гуманітарную дзейнасць, штогод прысуджаецца арганізацыяй “Канвент свету графства Ціперэры”. Раней яе лаўрэатамі быў былы прэзідэнт ПАР Нэльсан Мандэла, амерыканскі сенатар Эдвард Кэнэдзі, пакістанская школьніца-праваабаронца Малала Юсуфзай, былы генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, былы дзяржсакратар ЗША Джон Кэры ды іншыя.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка

