Мінск 01:57

У Беларусі 11 новых палітвязняў, у тым ліку грамадзянін Польшчы

8 жніўня, Позірк. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек, зараз іх у Беларусі 1.494, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Палітвязнямі прызнаныя асуджаныя да пазбаўлення волі:

грамадзянін Польшчы Роберт Тампала (арт. 368 і 369 Крымінальнага кодекса, 3 гады);

Аляксандр Баравік (арт. 369; 1 год); Міхаіл Анціпаў (арт. 370; 1,5 года); Дзмітрый Белямук (130, 368, 369; 3 гады); Вячаслаў Салодкі(368; 1 год); Аляксандр Маляўко (368 і 370; 1,5 года); Яўген Білаброўка (368; 1 год); Сяргей Гутарэнка (188; тэрмін невядомы); Дзмітрый Папкоў (367 і 368; 2 гады); Эдуард Верамчук (369 і 368; 2 гады);

Вячаслаў Родзін, асуджаны па арт. 369 да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (1,5 года).

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі.

Адпаведную заяву акрамя “Вясны” падпісалі Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі Хельсінкскі камітэт, “Прававая ініцыятыва”, Беларускі ПЭН, Lawtrend, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Даведка “Позірку”:

арт. 188 КК — паклёп;

арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;

арт. 368 — абраза прэзідэнта;

арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;

арт. 370 — здзек з дзяржаўных сімвалаў.

Падзяліцца: