У затрыманай са стральбой у Крупскім раёне “злачыннай групы” выяўленыя боепрыпасы і выбуховыя рэчывы — МУС

23 лістапада, Позірк. У затрыманай у вёсцы Вялікі Лес (Крупскі раён) “злачыннай групы” падчас ператрусу знойдзены “вялікі арсенал халоднай, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”, заявіў начальнік аддзела ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Мінскай вобласці Сяргей Зубараў.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, раніцай 21 лістапада “пры праверцы інфармацыі аб незаконным абароце зброі” затрыманыя трое ўзброеных мясцовых жыхароў — бацька і двое сыноў.
Паводле слоў Зубарава, “малодшы з тройцы пагражаў праваахоўнікам нажамі”.
“Законныя патрабаванні пакласці небяспечныя прадметы на падлогу ён праігнараваў, як і папераджальны стрэл. Міліцыянер ужыў зброю на паражэнне, зламыснік шпіталізаваны”, — сказаў прадстаўнік МУС.
Як высветлілася, дадаў Зубараў, “затрыманыя доўгі час займаліся незаконным паляваннем”. Пасля затрымання “прызначаны комплекс экспертыз, па выніках якіх будзе дадзеная прававая ацэнка па фактах незаконнага захоўвання арсенала”.
Пра стан шпіталізаванага жыхара вёскі ў ведамстве не паведамілі.
Раней у МУС заявілі, што затрыманым мужчынам 62, 36 і 19 гадоў.
21 лістапада ведамства апублікавала відэазапіс, на якім бачна: мінімум пяць амапаўцаў у поўнай амуніцыі (некаторыя са шчытамі) спачатку выломліваюць замок у дзверы металічнага плота, затым аказваюцца перад адчыненымі дзвярыма дома. З яго выходзяць мужчыны без зброі і на патрабаванне сілавікоў беспярэчна кладуцца на зямлю.
Затым дзеянне адбываецца ў памяшканні. Чутныя крыкі: “Кінь нож!”. Раздаецца адзін стрэл, чутны жаночы крык. Супрацоўнікі МУС некалькі разоў патрабуюць выкінуць нож, а затым нехта з іх кажа: “Выкінь нож — акажам дапамогу”. Далей ідзе ўказанне тэлефанаваць у хуткую дапамогу.
За дзень да гэтага прэс-служба МУС паведаміла пра званок у Рэчыцкі РАУС (Гомельская вобласць), які паступіў недзе апоўначы 19 лістапада. Жыхар вёскі Ліскі заявіў, што ў бок яго дома стралялі знаёмыя.
Было высветлена, што “заяўнік напярэдадні распіваў спіртное ў кампаніі прыяцеляў, затым пайшоў дадому”. “Пасля двое сабутэльнікаў 36 і 39 гадоў прыйшлі да яго дома з абвінавачваннямі ў крадзяжы алкаголю. Падчас сваркі адзін з іх выказваў пагрозы расправы з гаспадаром дома і яго сям’ёй, зрабіў стрэл з паляўнічай стрэльбы ў плот”, — гаварылася ў паведамленні.
Міліцыянты затрымалі 36-гадовага мужчыну. Другога знайшлі з паляўнічай стрэльбай на адной з вуліц вёскі. “На неаднаразовыя патрабаванні пакласці зброю на зямлю вясковец не рэагаваў і рухаўся са стрэльбай, накіраванай у бок міліцыянтаў і грамадзянскіх асоб. Супрацоўнікі зрабілі папераджальныя стрэлы ў паветра, затым адзін на паражэнне”, — паведаміла прэс-служба МУС.
Мужчына памёр у бальніцы.
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаМінфін схаваў інфармацыю аб фінансаванні беларускай эканомікі Еўразійскім банкам развіццяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале доля стратных арганізацый у гадавым вымярэнні вырасла ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на 5-м месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у красавіку, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні траўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.780 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства



