Затрыманыя са стральбой жыхары Крупскага раёна сталі фігурантамі справы пра “ўзброены супраціў” сілавікам
24 лістапада, Позірк. Двое жыхароў Крупскага раёна (Мінская вобласць), затрыманых са стральбой 21 лістапада ў вёсцы Вялікі Лес, сталі фігурантамі крымінальнай справы пра “ўзброены супраціў” сілавікам, распачатай паводле арт. 364 (гвалт і пагроза яго прымянення ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкоды яго законнай дзейнасці), гаворыцца ў паведамленні Следчага камітэта.
“Следчыя будуць хадайнічаць перад пракурорам аб прымяненні да іх меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту”, — адзначыла 24 лістапада прэс-служба СК.
У дзень здарэння Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла пра затрыманне ў згаданай вёсцы “групы ўзброеных людзей” — 62-гадовага гаспадара дома і яго сыноў 36 і 19 гадоў. Па 19-гадовым юнаку, які, як сцвярджалася, “выйшаў на супрацоўнікаў з двума нажамі, выказваючы пагрозы”, быў адкрыты агонь на паражэнне. Ён застаўся ў жывых, яго шпіталізавалі. На апублікаваным МУС відэазапісе было бачна, што двое старэйшых мужчын выйшлі з дому без зброі і на патрабаванне сілавікоў беспярэчна леглі на зямлю.
У той жа час СК у паведамленні ад 24 лістапада сцвярджае, што мужчыны “зачынілі дзверы знутры і спрабавалі ў нецэнзурнай форме прагнаць прадстаўнікоў закона”, а пазней старэйшы сын, “спрабуючы пазбегнуць арышту, ударыў міліцыянера”. Менавіта ў дачыненні да яго і яго параненага брата ўзбуджана крымінальная справа.
21 лістапада начальнік аддзела ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Мінскай вобласці Сяргей Зубараў, каментуючы тое, што адбылося ў Вялікім Лесе, заявіў, што ў затрыманай “злачыннай групы” знойдзены “значны арсенал халоднай, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”.
Гл. таксама:
Два дні запар МУС паведамляе аб выпадках стральбы ў падазраваных, адзін чалавек загінуў
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаУлады маюць намер ліквідаваць міжнароднае аб'яднанне "Славянскі парламенцкі саюз"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінюст дамагаецца ліквідацыі "Супрацоўніцтва і ўзаемаразумення" і "Кропкі апоры"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУпершыню за час публікацыі Нацбанкам квартальнай статыстыкі не выяўлена падробленых беларускіх рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Зварот Польшчы ў Гаагу ўслед за Літвой наўрад ці ўскладніць лёс Пачобута (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка