Пяць банкаў з Беларусі выдалі гарантый для дзяржзакупак РФ больш чым на 1 млрд расійскіх рублёў

13 снежня, Позірк. Пяць банкаў, якія працуюць у Беларусі, “выдалі больш за 60 банкаўскіх гарантый для мэт дзяржаўных (муніцыпальных) закупак у агульным аб’ёме, які перавышае 1 млрд расійскіх рублёў (больш за 11 млн долараў. — “Позірк”.).”, паведамляе Міністэрства фінансаў РФ.
Па стану на 8 снежня 2023 года гэтыя паўнамоцтвы маюць сем фінансава-крэдытных устаноў з Беларусі: “Альфа-Банк”, “Банк Дабрабыт”, “Банк БелЗЭБ”, “Банк ЗГБ (Беларусь)”, “Беларусбанк”, “Белінвестбанк”, і “МТБанк”.
Начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскіх аперацый Нацыянальнага банка Аляксандр Шаўко 22 ліпеня на пашыраным пасяджэнні праўлення рэгулятара заявіў, што рэалізацыя гэтага праекта дазволіць банкам-удзельнікам выпускаць электронныя банкаўскія гарантыі не толькі на адрас васьмі федэральных электронных пляцовак, якія ажыццяўляюць таргі па дзяржзакупках у РФ, але і ў адрас больш за 350 расійскіх электронных пляцовак, якія праводзяць закупкі.
12 ліпеня прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін падпісаў пастанову ўрада № 1.238, паводле якой беларускія банкі нароўні з расійскімі змогуць выдаваць незалежныя гарантыі ўдзельнікам расійскай сістэмы дзяржаўных закупак. З дакумента вынікае, што эксперымент працягнецца да канца 2023 года.
Незалежная гарантыя — адзін са спосабаў фінансавага забеспячэння ў дзяржзакупках. Банк кампенсуе дзяржзаказчыку гарантыйную суму, калі пастаўшчык не выконвае свае абавязацельствы.
Ва ўрадзе РФ адзначылі, што спрашчэнне доступу беларускіх кампаній да расійскіх дзяржзакупак з’яўляецца часткай “расійска-беларускіх дамоўленасцей, дасягнутых у рамках рашэнняў групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы”.
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


