“Рэпарцёры без межаў”: Беларусь увайшла ў тройку краін па колькасці журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні

14 снежня, Позірк. У 2023 годзе Беларусь увайшла ў тройку краін па колькасці журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні. Пра гэта сведчаць звесткі штогадовай справаздачы міжнароднай арганізацыі “Рэпарцёры без межаў”.
Усяго ў свеце па стане на 1 снежня 2023 года за кратамі знаходзіўся 521 работнік СМІ, што на 48 менш, чым год таму. Лідзіруе па гэтым паказчыку Кітай (121 зняволены журналіст), далей ідзе М’янма (68), на трэцім месцы — Беларусь (39 журналістаў, што на сем больш за аналагічны леташні паказчык). Па колькасці зняволеных журналістак Беларусь знаходзіцца на другім месцы (10), уступаючы толькі Кітаю (14).
У справаздачы таксама зазначаецца, што з пачатку года падчас сваёй працы ў свеце забіта 45 журналістаў, у тым ліку 13 — на Блізкім Усходзе.
На 1 снежня ў заложніках знаходзіліся 54 журналісты, больш за палову з іх у Сірыі (38). Таксама ў спісе Ірак (9), Емен (4), Малі (2) і Мексіка (1).
84 журналісты лічацца зніклымі без вестак, крыху больш за палову з іх (43) прыпадае на краіны Лацінскай Амерыкі, 31 з іх — у Мексіцы, у якой амаль усе знікненні, за выключэннем аднаго, адбыліся да 2023 года.
Штогадовы даклад аб злоўжываннях у адносінах да журналістаў складаецца арганізацыяй “Рэпарцёры без межаў” з 1995 года. У дакуменце ўлічваюцца прафесійныя і непрафесійныя журналісты і супрацоўнікі СМІ, у адносінах да якіх з упэўненасцю або з вельмі вялікай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што іх затрыманне, выкраданне, знікненне або смерць з’яўляюцца прамым следствам ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


