Сённяшняя рэзалюцыя Еўрапарламента робіць асаблівы акцэнт на сітуацыі з палітвязнямі — Латушка

14 снежня, Позірк. Прынятую 14 снежня Еўрапейскім парламентам (ЕП) “рэзалюцыю Мікалая Статкевіча” можна ахарактарызаваць як “спецыяльную рэзалюцыю па сітуацыі з палітычнымі зняволенымі ў нашай краіне”, паколькі “менавіта на гэтым яна робіць асаблівы акцэнт”. Пра гэта заявіў у каментары “Позірку” намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання (НАУ) Павел Латушка.
На думку Латушкі, вынясенне тэмы палітвязняў “у асобны фокус увагі” кажа пра тое, што “сітуацыя працягвае пагаршацца, градус рэпрэсій не падае, усё больш палітвязняў аказваюцца ў статусе інкамунікада і ізаляцыі, зведваюць здзекі, паразу ў правах, такіх як права перапіскі, доступ да адвакатаў, медыцынскай дапамогі<…>, а таксама зведваюць катаванні”.
Кіраўнік НАУ лічыць важным, што Еўрапарламент “спасылаецца на даклад вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, дзе выразна пазначана, што ўмовы ўтрымання пад вартай у Беларусі раўнасільныя жорсткаму, бесчалавечнаму абыходжанню і катаванням, якія зняважваюць годнасць, што, згодна з, напрыклад, артыкулам 7 Рымскага статута можа быць вызначана як злачынства супраць чалавечнасці”.
Цалкам каментар даступны падпісчыкам “Позірк+”
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваВецер перашкаджаў пажарным тушыць агонь на адкрытай пляцоўцы аднаго з прадпрыемстваў МінскаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДоля стратных арганізацый у студзені — лютым павялічылася ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



