Другі раз за тыдзень паведамляецца аб прымяненні міліцыяй зброі пры затрыманнях

7 студзеня, Позірк. У Клічаве (Магілёўская вобласць) увечары 6 студзеня супрацоўнікі мясцовага РАУС затрымалі 52-гадовага мясцовага жыхара, які пагражаў сваёй сужыцельцы забойствам.
Мужчына ішоў па вуліцы з нажом, паведамляе тэлеграм-канал “Милиция Могилевщины”.
“Пры гэтым побач знаходзіліся цывільныя асобы, для якіх ён уяўляў рэальную небяспеку, таму праваахоўнікі неадкладна заблакавалі найбліжэйшую тэрыторыю, каб ад яго дзеянняў ніхто не пацярпеў”, — гаворыцца ў рэлізе.
Сцвярджаецца, што мужчына не рэагаваў на неаднаразовыя папярэджанні: “Калі ён накіраваўся да Дзяржаўтаінспектара, уяўляючы рэальную пагрозу яго жыццю і здароўю, міліцыянер стрэліў у нагу нападніка”.
Мужчына затрыманы і дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.
Гэта другое за бягучы тыдзень паведамленне аб ужыванні міліцыяй зброі пры затрыманнях. 5 студзеня праўладныя тэлеграм-каналы распаўсюдзілі відэа затрымання ў Гродне чалавека, які ішоў па адным з раёнаў горада з нажом у руках. Сілавікі стралялі яму ў нагу. Афіцыйных каментароў не было.

- Грамадства, ПалітыкаІдэолагі Лукашэнкі, які мае пазашлюбнага сына, назвалі "разлажэннем маральных асноў" грамадзянскія і гасцявыя шлюбыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства