За год аб’ём нарыхтоўкі кампанентаў крыві ў Беларусі вырас на 7% — Мінздароўя

9 студзеня, Позірк. За 2023 год у Беларусі нарыхтавана 260 тыс. літраў кампанентаў крыві — на 7% больш, чым у 2022-м, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
За год кроў здало больш за 110 тыс. донараў (у 2021 годзе — 100 тыс., даных па 2022 годзе ў адкрытым доступе няма). Перапрацавана больш за 65 тон плазмы.
Паводле даных Мінздароўя, больш як 50 тыс. данацый крыві было праведзена на 700 прадпрыемствах у працоўны час. Пры гэтым выкарыстоўваўся “першы айчынны мабільны комплекс для забору крыві ў выязных умовах”.
Летась, адзначае міністэрства, “усе заяўкі ўстаноў аховы здароўя на кампаненты крыві выкананыя на 100%”, ва ўсіх арганізацыях маецца не менш за пяцідзённы запас кампанентаў крыві.
Прэс-служба паведамляе, што ў 2023 годзе ў практыку беларускай аховы здароўя “ўкаранёныя такія інавацыйныя біятэхналагічныя прадукты, як плазма, узбагачаная трамбацытамі для ўнутрысустаўнага ўвядзення пры астэаартрытах, біямедыцынскі клеткавы прадукт для лячэння траўм спіннога мозгу, эпілепсіі, бакавога аміятрафічнага склерозу і клей хірургічны альбумінавы для аперацый на сэрцы”.
Большасць донараў Беларусі, у адрозненне ад краін ЕС, здае кроў і яе кампаненты на платнай аснове. За 450 мл крыві выплачваецца 168 рублёў, дзве дозы плазмы (600 мл) — 235 рублёў, дзве дозы ізаімуннай плазмы — 648 руб.
У дзень здачы донары вызваляюцца ад працы з захаваннем сярэдняга заробку. Калі кроў здаецца проста на працы і ў працоўны час, чалавек атрымлівае выходны ў іншы дзень.
З верасня 2022 года ў Беларусі дзейнічаюць папраўкі, якія прадугледжваюць пераход да бязвыплатнага донарства. Акрамя таго, максімальны ўзрост донараў быў павялічаны з 60 да 65 гадоў.

- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля тавараў айчыннай вытворчасці ў розніцы зменшылася на 4,4 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–24 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПольшча тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь на перадапошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у першым квартале 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


