Мінск 12:27

Дуда: Правасуддзя ў Беларусі не існуе

Святлана Ціханоўская і Анджэй Дуда
Фота: Канцылярыя прэзідэнта Польшчы (Marek Borawski)

9 студзеня, Позірк. “Я заўсёды буду падтрымліваць Беларусь і тых, хто жыве ў свабоднай Беларусі ў іх намаганнях па дасягненні поўнай свабоды і незалежнасці”, — заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас сумеснай з дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай каляднай сустрэчы з беларускай супольнасцю ў Варшаве 9 студзеня.

“Глыбока веру, што наступіць час, калі мы ўсе разам будзем атрымліваць асалоду ад свабоды, поўнай незалежнасці і суверэнітэту, калі мы зможам свабодна сустракацца і ў Беларусі, і ў Польшчы, перасякаць нашу агульную мяжу ў любы час, не асцерагаючыся трапіць у турму, быць затрыманым або падвергнуцца пераследам”, — цытуе Дуду яго прэс-служба.

Ён падкрэсліў, што на міжнародных мерапрыемствах заўсёды згадвае пра сітуацыю ў Беларусі нароўні з Украінай.

“Сёння сістэмы правасуддзя ў Беларусі практычна не існуе, — дадаў прэзідэнт Польшчы. — Мы з вялікай трывогай шукаем навіны пра [палітвязня] Анджэя Пачобута, з вялікай трывогай чуем, што кожны дзень у Беларусі адбываюцца новыя арышты, людзей адпраўляюць у калоніі і турмы”.

Гл. таксама:

Ціханоўская: Дыктатура ў Беларусі абрынецца, а беларуска-польскія адносіны застануцца на стагоддзі

Спікер польскага сейма: Свабодная Беларусь — адзін са слупоў бяспекі Польшчы

Падзяліцца: