Віцэ-прэм’еры Беларусі і РФ абмеркавалі пастаўкі расійскіх рухавікоў для БелАЗаў

17 студзеня, Позірк. “Агульныя падыходы па забеспячэнні абароны” рынку Саюзнай дзяржавы (СД) узгаднілі на сустрэчы ў Маскве віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пархомчык і віцэ-прэм’ер, міністр прамысловасці і гандлю РФ Дзяніс Мантураў, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.
Бакі абмеркавалі “пытанні пастаўкі ў 2024 годзе рухавікоў, якія вырабляюцца Уральскім і Каломенскім маторнымі заводамі, для ўстаноўкі на кар’ерную самазвальную тэхніку БелАЗ”.
Паведамляецца, што таксама размова ішла аб “стане спраў і выніках сумеснай работы па асобных пытаннях рэалізацыі адзінай прамысловай палітыкі”, і распрацоўцы “правілаў пацвярджэння вытворчасці прамысловай прадукцыі на тэрыторыі СД”.
У сваю чаргу, Мінпрамгандаль РФ зацікаўлены ў сумеснай рабоце па стварэнні ў Беларусі “дадатковых вытворчых магутнасцей і цэнтра кампетэнцый” па выпуску “складаных кампанентаў высакахуткасных рэдуктараў”.
Адзначаецца, адпаведныя дакументы бакі плануюць падпісаць “неўзабаве”.
“Расійскі бок праінфармаваў, што цяпер міністэрствамі прамысловасці дзвюх краін узгоднены 24 імпартазамяшчальныя інвестыцыйныя праекты, якія фінансуюцца за кошт крэдытных рэсурсаў РФ. Дадаткова адобраны яшчэ тры праекты, пяць праектаў знаходзяцца на завяршальнай стадыі ўзгаднення”, — гаворыцца ў рэлізе.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка



