СМІ: Мінкульт Славакіі скасаваў забарону на супрацу з Беларуссю і РФ

20 студзеня, Позірк. Загад Міністэрства культуры Славакіі пра забарону на кантакты і культурную супрацу з Беларуссю і Расіяй скасаваны рашэннем кіраўніцы ведамства Марціны Шымковічавай, якая займае пасаду два з паловай месяцы, паведамляе мясцовае выданне Pravda.
Праз вайну ва Украіне, якую пачала Масква і падтрымаў Мінск, ранейшы міністр Наталля Міланава 2 сакавіка 2022 года загадала Мінкульту, усім падведамасным арганізацыям і іх супрацоўнікам “спыніць любое акадэмічнае культурнае ці іншае аналагічнае афіцыйнае супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй ці Рэспублікай Беларусь да далейшага апавяшчэння”.
У распараджэнні Pravda апынуўся новы загад за подпісам цяперашняга міністра, паводле якога гэтая забарона спыніла дзейнічаць 15 студзеня. Сапраўднасць дакумента выданню пацвердзіла сама Шымковічава праз свайго прэс-сакратара Паўла Чорбу. “У свеце адбываюцца дзясяткі ваенных канфліктаў, і, на нашу думку, артысты і культура не павінны за гэта расплачвацца”, — заявіла яна.
Загад Міланавай забараняў хаця б якія кантакты з установамі Беларусі і РФ, а таксама арганізацыямі, якія маюць фінансавыя сувязі з дзяржаўнымі ці прыватнымі суб’ектамі гэтых краін. Любыя стасункі, “якія выходзіць за рамкі аднаразовага інфармавання аб прыпыненні супрацы”, лічылася “грубым парушэннем працоўнай дысцыпліны”.
25 кастрычніка 2023 года прэм’ер-міністрам Славакіі стаў заснавальнік і старшыня левацэнтрысцкай партыі “Кірунак — сацыяльная дэмакратыя” Роберт Фіца (таксама ўзначальваў урад у 2006–2010 і 2012–2018 гадах) — праціўнік надання ваеннай дапамогі Украіне.
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+