Пуцін і Лукашэнка зацвердзілі 15 дакументаў аб развіцці Саюзнай дзяржавы

29 студзеня, Позірк. Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка зацвердзілі 15 дакументаў аб развіцці Саюзнай дзяржавы (СД), сярод іх — пастановы, якія тычацца знешняй палітыкі, навукова-тэхналагічнага развіцця, адзіных прынцыпаў у сферы прамысловасці.
Як адзначае расійскае дзяржагенцтва ТАСС, таксама прынятая “рэзалюцыя аб заснаванні прэміі Саюзнай дзяржавы маладым навукоўцам”.
“Расійская газета” удакладняе, што “адным найважнейшых” дакументаў, зацверджаных 29 студзеня па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета СД у Санкт-Пецярбургу, з’яўляецца дэкрэт “Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024–2026 гады”. Ён “накіраваны на актывізацыю супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, транспарце і лагістыцы, інфармацыйнай сферы”.
Яшчэ адзін дакумент — пастанова аб праграме сумесных дзеянняў у галіне знешняй палітыкі СД на 2024–2026 гады.
“Акрамя таго, зацверджана новая стратэгія навукова-тэхналагічнага развіцця СД да 2035 года, якая змяшчае канкрэтныя крокі па ўмацаванні агульнага тэхналагічнага суверэнітэту. Таксама прынятая пастанова аб стварэнні медыякампаніі Саюзнай дзяржавы”, — паведамляе выданне.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



