Еўрадэпутаты заклікалі Мінск спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітвязняў

31 студзеня, Позірк. “Неадкладна спыніць усе рэпрэсіі, пераследы і адвольныя затрыманні”, вызваліць усіх палітычных зняволеных і членаў іх сем’яў, а таксама выконваць свае міжнародныя абавязацельствы заклікалі Мінск 31 студзеня ў Бруселі кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю, дэпутат Еўрапейскага парламента (ЕП) Юозас Алекас і пастаянны дакладчык ЕП па Беларусі, дэпутат Пятрас Аўштравічус.
У заяве зазначаецца, што еўрадэпутаты “ўзрушаны <…> пераследам паводле гендэрнай прыкметы” і заклікаюць да “неадкладнага і безумоўнага вызвалення арыштаваных жанчын і іншых членаў сем’яў палітычных зняволеных”.
“Нядаўнія рэйды і ператрусы ў дамах палітычных зняволеных, праведзеныя апаратам бяспекі рэжыму, прывялі да арышту больш за 200 чалавек <…>. Большасць арыштаваных — жанчыны, жонкі і маці палітвязняў, у тым ліку Марына Адамовіч, жонка палітвязня, <…> Мікалая Статкевіча”, — адзначаюць палітыкі.
Дэпутаты заклікалі сустрэць “гэтыя злачынныя дзеянні рэжыму”, а таксама справу так званых “аналітыкаў Ціханоўскай”, якім прад’яўлена завочнае абвінавачанне, “дадатковым адказам з боку ЕС <…> у выглядзе ўзмацнення ціску на рэжым у выглядзе санкцый”.
13 студзеня ў Вільнюсе дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сустрэчы са старшынёй Еўрапарламента Робертай Метсала абмеркавала шляхі па вызваленні беларускіх палітычных зняволеных.
Дэмлідар перадала кіраўніку ЕП прапанову “прыняць асобны санкцыйны пакет супраць асоб, якія маюць дачыненне да рэпрэсій, а таксама супраць прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць прымусовую працу зняволеных”. Адзначаецца, што “многія з гэтых прадпрыемстваў прадаюць сваю прадукцыю ў краіны Еўрасаюза”.

- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Навіны Германіі, ЭканомікаМедыянны заробак беларусаў у Германіі вышэйшы, чым у немцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРост цэн на нехарчовыя тавары ў ліпені стаў рэкордным за апошнія чатыры гады — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ другім квартале 2026 года ў Грузію прыехала на 9 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым выехала з яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на Літву стаў наймацнейшым за апошнія чатыры месяцы — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Да 2030 года ў Беларусі могуць адбыцца перамены, якія — складана прагназаваць, але магчымасць таталітарнай краіны вычарпанаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства


