Сярод палітзняволеных 152 дзеяча культуры, 35 прадстаўнікоў СМІ, 16 дактароў — “Вясна”

2 лютага, Позірк. Сярод 1.414 чалавек, якія на сённяшні дзень прызнаныя палітвязнямі, 152 дзеяча культуры і 35 прадстаўнікоў СМІ, паведаміла праваабаронца цэнтра “Вясна” Яна Галаган 2 лютага ў Варшаве на сустрэчы, прысвечанай актуальнай сітуацыі з правамі
чалавека ў Беларусі і новым тэндэнцыям ў рэпрэсіўнай палітыцы ўладаў.
Паводле яе слоў, палітзняволенымі цяпер таксама лічыцца 16 дактароў, 6 юрыстаў і 6 праваабаронцаў.
Прадстаўнік аб’яднання былых сілавікоў BelPol Андрэй Астаповіч (экс-следчы, звольніўся падчас пратэстаў 2020 года) прэзентаваў падрыхтаваную арганізацыяй статыстыку крымінальных спраў, якія былі распачатыя і раследваліся ў 2023 годзе. Гэта справы паводле абвінавачанняў, якія цяпер часта выстаўляюцца з палітычных матываў.
Прадстаўнік арганізацыі “Рабочы Рух”, лідар страйку на прадпрыемстве “Гродна Азот” у 2020 годзе Юры Рававы распавёў пра пераслед актывістаў прафсаюзных арганізацый, парушэнні працоўных правоў і крымінальныя справы супраць актывістаў згаданай ініцыятывы. Ён таксама праінфармаваў пра цяперашні кантроль з боку сістэмы, скіраваны на “задушэнне магчымай актывісцкай дзейнасці на прадпрыемствах”. Рававы паведаміў пра сённяшнюю дзейнасць сваёй арганізацыі, апрача іншага скіраванай на выяўленне парушэнняў працоўных правоў палітвязняў у месцах зняволення, асобныя з якіх нясуць прамую пагрозу для іх здароўя.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


