У кастрычніку міліцыя выняла больш як 1,5 тыс. адзінак зброі, звыш 11 тыс. боепрыпасаў, распачата 18 крымінальных спраў
19 кастрычніка, Позірк. Больш як 1,5 тыс. адзінак зброі вынята ў Беларусі па выніках аперацыі “Арсенал”, якая праводзілася 9–13 кастрычніка, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў.
З абароту вынята 215 адзінак незарэгістраванай зброі і больш за 11 тыс. боепрыпасаў рознага калібру.
У грамадзян канфіскавана 326 адзінак зарэгістраванай зброі. Большасць з іх пазбавілася яго “за грэбаванне правіламі захоўвання і з прычыны прыцягнення да адказнасці за розныя правапарушэнні: хуліганства, прычыненне цялесных пашкоджанняў, кіраванне аўтамабілем у стане ап’янення” ды інш.
“Прафілактычная праца садзейнічала актыўнаму звароту грамадзян у органы ўнутраных спраў. У выніку добраахвотна здадзена амаль тысяча “руляў”, дзве траціны з якіх — зарэгістраваныя”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі МУС, за час правядзення “Арсенала” распачата 18 крымінальных спраў за “незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, звязаныя з яе захоўваннем, набыццём, перавозкай і іншымі супрацьпраўнымі дзеяннямі”. За розныя правапарушэнні ў гэтай сферы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 165 грамадзян.
4 кастрычніка, да пачатку аперацыі, МУС паведамляла, што ў 2023 годзе ў жыхароў Беларусі канфіскавана каля 2 тыс. адзінак зброі.
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+