Хакейныя зборныя Беларусі і Украіны могуць сустрэцца ў турніры за пуцёўку на Алімпіяду-2026
12 лютага, Позірк. Зборныя Украіны і Беларусі могуць сустрэцца ў турніры, на якім будзе разыгрывацца пуцёўка на Алімпійскія гульні 2026 года ў Італіі, паведамляе belarushockey.com.
Рэсурс звярнуў увагу на тое, што ўкраінская зборная выйшла ў фінальны раунд кваліфікацыі, перамогшы на кваліфікацыйным турніры, які прайшоў у Польшчы. Такім чынам, яна трапіла ў групу D, у якой знаходзяцца Славакія, Казахстан і Беларусь. На АГ-2026 паедзе толькі тая каманда, якая зойме першае месца ў групе. Фінальная кваліфікацыя пройдзе ў Браціславе (Славакія) з 29 жніўня па 1 верасня 2024 года.
Спартыўны рэсурс адзначае, што для зборнай Беларусі гэта тэарэтычная пазіцыя “пасеву” да таго, як будзе прынята рашэнне пра вяртанне нацыянальнай каманды ў праграму спаборніцтваў Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе (IIHF), на падставе рашэння якой зборныя Беларусі і РФ адхіленыя ад удзелу ў турнірах пад яе эгідай.
Удзел зборных Беларусі і РФ на будучай Алімпіядзе пакуль пад пытаннем. IIHF мусіць прыняць адпаведнае рашэнне на гэтым тыдні, паведамляе belarushockey.com.
Пра тое, што зборныя Беларусі і Расіі ўключаны IIHF у лік патэнцыйных удзельнікаў АГ-2026, стала вядома 31 кастрычніка 2023 года. Тады паведамлялася, што гэтае пытанне будзе разгледжана ў сакавіку 2024 года.
Праз поўнамаштабную вайну ва Украіне, якую Расія пачала ў тым ліку з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі, хакейныя зборныя дзвюх краін не былі дапушчаныя да чэмпіянату свету 2022 года ў Фінляндыі. 27 траўня таго ж года IIHF забараніла беларусам і расіянам удзельнічаць у першынстве свету 2023 года.
Апошні раз зборныя Беларусі і РФ краін удзельнічалі ў ЧС-2021. Беларусы занялі перадапошняе — 15-е месца, расіяне — 5-е.
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць 6–22 лютага 2026 года ў італьянскіх Мілане і Корціна-д’Ампецо.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаНа канец кастрычніка 2024 года было дабудавана 40% малочна-таварных комплексаў ад плана — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПеравозчык угнаенняў "Беларуськалію" мае намер спагнаць з Літвы праз арбітраж 15 млрд еўра — СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСпажывецкія цэны ў снежні 2024 года выраслі на 0,6%, за ўвесь год — на 5,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню больш як за месяц Латвія зафіксавала спробы нелегалаў перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЧатыры дні запар агульная колькасць загінулых на пажарах ніжэй, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка