Сейм Літвы перанёс разгляд законапраекта аб падаўжэнні абмежаванняў у дачыненні да грамадзян Беларусі
12 лютага, Позірк. Сейм Літвы 12 лютага перанёс на вясновую сесію разгляд законапраекта аб падаўжэнні абмежаванняў у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі, вынікае з інфармацыі на сайце заканадаўчага органа.
Праект закона прадугледжвае дадатковыя праверкі грамадзян Беларусі на мяжы ў Літвой.
У прыватнасці, беларусаў, якія прыбываюць па шэнгенскай візе, будуць правяраць на прадмет пагрозы грамадскаму парадку, унутранай бяспецы, здароўю насельніцтва, міжнародным адносінам.
Памежнікі будуць прымаць рашэнне “аб далейшым надглядзе грамадзяніна Беларусі на другой лініі кантролю ў пунктах пропуску”. Як сцвярджаецца, гэта звязана з узрослай актыўнасцю “беларускіх спецслужбаў, якія выкарыстоўваюць сваіх грамадзян у Літве”.
31 студзеня ўрад Літвы ўхваліў прапанову падоўжыць абмежаванні, якія дзейнічаюць у дачыненні да грамадзян Расіі, яшчэ на адзін год і пастрожыць праверку беларускіх грамадзян, якія прыбываюць у краіну.
11 студзеня міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што перад Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы пастаўлена “нерэальная задача” правяраць кожнага грамадзяніна Беларусі, які ўязджае ў краіну з мэтай застацца там на пастаяннае месца жыхарства.
4 снежня 2023 года старшыня парламенцкага Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне (КНБА) Лаўрынас Кашчунас зарэгістраваў у Сейме праект паправак да дзейнага заканадаўства, якія прадугледжваюць абмежаванне выдачы права на жыхарства беларусам (за выключэннем высокакваліфікаваных работнікаў), але адначасова палягчаюць умовы для атрымання нацыянальнай візы з гуманітарных меркаванняў. 8 студзеня 2024 года Кашчунас заявіў, што ў парламенце Літвы не хапае галасоў, каб уніфікаваць нацыянальныя санкцыі для грамадзян Беларусі з тымі абмежаваннямі, якія дзейнічаюць у дачыненні да расіян.
У канцы 2023 года Сейм ухваліў, а прэзідэнт Гітанас Наўседа падпісаў папраўкі да закона аб прававым статусе замежнікаў, якія сярод іншага дазваляюць выдаваць беларусам, што прыбылі краіну пры пасярэдніцтве МЗС, пасведчанне на жыхарства на падставе гуманітарных прычын не на адзін, а на тры гады. КНБА выступаў супраць гэтай прапановы.
Закон аб абмежавальных мерах, звязаны з парадкам уезду і легалізацыі ў Літве, набыцця нерухомасці і іншымі пытаннямі, быў прыняты летась у красавіку. На этапе разгляду дакумент быў значна змякчаны ў дачыненні да беларусаў, большасць санкцый закранула расіян.
Наўседа наклаў на закон вета і прапанаваў парламенту ўраўнаваць санкцыі для беларусаў і расіян. Сейм адхіліў вета і зацвердзіў дакумент без прапановаў кіраўніка дзяржавы. Палітык сваю пазіцыю не змяніў, але на восеньскую сесію парламента пытанне пра ўніфікацыю абмежавальных мер не вынес.
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства