Прадстаўнік МУС заявіў у Жэневе, што дасягнуты ў Беларусі тэмп зніжэння траўматызму пры ДТЗ — адзін з лепшых у свеце

21 лютага, Позірк. Дасягнуты ў Беларусі тэмп зніжэння дарожна-транспартнага траўматызму — “адзін з лепшых у свеце”, заявіў намеснік начальніка ГУ ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Віктар Ротчанкаў у Жэневе (Швейцарыя) на 86-й сесіі Камітэта па ўнутраным транспарце Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, паведамляе прэс-служба МУС.
Ротчанкаў акцэнтаваў увагу на значным паляпшэнні дарожнай абстаноўкі ў Беларусі за апошнія 15 гадоў. Ён адзначыў, што ў краіне прымаюцца практычныя меры для павышэння бяспекі на дарогах, абазначыў зацікаўленасць у абмене вопытам з замежнымі калегамі.
У 2023 годзе на дарогах Беларусі загінулі 434 чалавекі, менш за ўсё за ўсю гісторыю вядзення ўліку (у 2022 годзе — 466), паведаміў у студзені начальнік Дзяржаўтаінспекцыі Вадзім Гаркун.
Згодна з данымі, прыведзенымі ў актуальнай Канцэпцыі забеспячэння бяспекі дарожнага руху, з 2013 па 2022 год у Беларусі адбылося 37.625 ДТЗ, у якіх загінула 6.111 чалавек, атрымалі раненні — больш за 39 тыс. У канцэпцыі вызначана задача не дапусціць, каб да 2025 года паказчык гібелі ДТЗ перавышаў 450 чалавек у год, да 2030 года — 400.
У краінах ЕС паказчык загінулых у ДТЗ лічыцца на мільён насельніцтва.
Паводле даных тэлеканала “Еўраньюс” на чэрвень 2023 года, у ЕС па гэтым паказчыку ў 2023 годзе горш за ўсё ішлі справы ў Румыніі (93), Балгарыі (81) і Латвіі (78). На Мальце зарэгістравана 17 загінуўшых у ДТЗ на мільён чалавек, у Нарвегіі — 15, у Германіі — 31, у Аўстрыі — 41, у Чэхіі — 50, у Польшчы — 59.
У Беларусі ў 2023 годзе гэты паказчык склаў каля 47 (паводле звестак Белстата, на 1 студзеня 2023 года ў краіне пражывала 9.200.617 чалавек). У пачатку 2022-га ў краіне было 9.255.524 жыхары, адпаведна, паказчык загінулых на мільён складаў 50, сведчаць разлікі “Позірку”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа шэсць гадоў інвалідызацыя дзяцей з прычыны аўтызму вырасла больш чым у тры разы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКарбалевіч: Расія хоча ператварыць Беларусь ва ўзор прарасійскай дзяржавы, да якой павінны быць падобныя і ўсе астатнія (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНайбольш высокі ўзровень суіцыдаў у 2024 годзе адзначаны ў Мінску — РНПЦ псіхічнага здароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях абноўлена 12 рэкордаў цяпла, у тым ліку 64-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–15 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лютага Беларусь была лідарам у ЕАЭС па двух з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі захваральнасць на гепатыт А павялічылася ў 8,4 раза ў гадавым вымярэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПад Гомелем працягваецца будаўніцтва ваеннага гарадка і палігона (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка