ДАІ: У 2023 годзе колькасць загінулых на дарогах дасягнула мінімуму за ўсю гісторыю ўліку

24 студзеня, Позірк. У 2023 годзе на дарогах Беларусі загінула 434 чалавекі, менш за ўсё за ўсю гісторыю вядзення ўліку, паведаміў газеце МУС “На страже” начальнік Дзяржаўтаінспекцыі Вадзім Гаркун.
Паводле яго слоў, такіх паказчыкаў удалося дамагчыся дзякуючы “сістэмнай працы на працягу некалькіх апошніх гадоў ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі іншых [міліцэйскіх] падраздзяленняў”.
“Ажыццяўлялі прынцыповы кантроль за кіроўцамі, якія дапускалі грубыя правіны на праезнай частцы, — адзначыў начальнік ДАІ. — У параўнанні з 2022 годам колькасць здарэнняў, якія здарыліся па віне п’яных, скарацілася на 13%, загінулых у іх — на 28%. Атрымалася заклікаць да парадку і бяспраўнікаў— яны давалі пра сябе ведаць значна радзей”.
У Канцэпцыі забеспячэння бяспекі дарожнага руху ў Беларусі адзначана, што за 10 гадоў (2013—2022) адбылося 37.625 ДТЗ, у якіх загінула 6.111 чалавек, больш за 39 тыс. атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. У 2022-м адбылося 3.186 ДТЗ, у якіх 466 чалавек загінула, 3.384 атрымалі раненні.
З 2011-га па 2022 год “назіраецца паступальнае зніжэнне паказчыкаў дарожнатранспартнай аварыйнасці”. У параўнанні з 2011-м колькасць ДТЗ скарацілася ў 1,8 раза, загінулых — у 2,5 раза, параненых— у 1,8.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа палях ГА ААН Ціханоўская заклікала знайсці прызнаванае ўсімі рашэнне для беларусаў, якія засталіся без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства


