Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць Завода дакладнай электрамеханікі і “Планара”

22 лютага, Позірк. Дзяржаўнае прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” і ААТ “Планар” 22 лютага ўключаныя ў пакет санкцый, уведзеных Вялікабрытаніяй напярэдадні другой гадавіны расійскага ўварвання ва Украіну, сведчыць інфармацыя, размешчаная на урадавым сайце.
Адзначаецца, што абодва размешчаныя ў Мінску прадпрыемствы стратэгічна важныя для ўрада Беларусі: першае вырабляе “розную абаронную прадукцыю”, другое — “паўправаднікі і іншую электроніку”.
Завод дакладнай электрамеханікі з’яўляецца кіруючай кампаніяй холдынгу “Высокадакладная электрамеханіка”. Паводле інфармацыі на сайце холдынгу, там вырабляюцца ракетнае ўзбраенне, авіяцыйныя бомбы малога калібра, мішэнныя комплексы, імітатары паветраных цэляў, мадэрнізаваныя ракетныя снарады, камбінаваныя навігацыйныя сістэмы і комплексы тэлеметрычнай апаратуры.
ААТ “Планар” займаецца распрацоўкай і пастаўкай спецыялізаванага тэхналагічнага абсталявання для рэалізацыі тэхналогій у мікраэлектроніцы.
Агулам санкцыі ўведзеныя супраць больш як 50 фізічных і юрыдычных асоб у розных краінах, у тым ліку вытворцаў зброі і боепрыпасаў, кампаній ў галіне электронікі, а таксама тых, што гандлююць дыяментамі і нафтай.
Апошні раз Вялікабрытанія пашырала санкцыі ў дачыненні да Беларусі 8 снежня 2023 года. Тады ў санкцыйны спіс было ўключана 17 фізічных асоб, якія займаюць пасады суддзяў і пракурораў.
За два дні да гэтага афіцыйны Лондан увёў санкцыі супраць канструктарскага бюро “Дысплей” з Віцебска. Бюро выпускае тэхніку для беларускага войска, у тым ліку ўдарныя беспілотнікі (“Квадра-1400”).
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка



