Генпракуратура прапанавала ўключыць Брэсцкую крэпасць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як “сімвал барацьбы з генацыдам”

23 лютага, Позірк. Генеральная пракуратура прапанавала ўраду ініцыяваць уключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць — герой”.
Як адзначае прэс-служба ведамства, “з улікам асаблівай дзяржаўнай важнасці расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа” неабходна “давесці да сусветнай супольнасці Брэсцкую крэпасць не ў якасці форта XIX стагоддзя, а як мемарыял Вялікай Айчыннай вайны, які сімвалізуе абарону свету ад нацызму і барацьбу з развязанай палітыкай генацыду ў дачыненні да нашага народа”.
На думку нагляднага ведамства, такая фармулёўка будзе спрыяць прыняццю станоўчага рашэння, бо спробы ўнесці крэпасць у спіс ЮНЕСКА як “абарончае збудаванне Расійскай імперыі XIX-XX стагоддзяў” не ўвянчаліся поспехам, у тым ліку ў сувязі з тым, што да 2021 года “дзейнічаў мараторый на ўнясенне ў спіс аб’ектаў, звязаных з падзеямі ваеннай гісторыі”.
Тэму “генацыду беларускага народа” ўлады пачалі актыўна прасоўваць каля трох гадоў таму, за яго публічнае адмаўленне ўвялі крымінальную адказнасць. Пры гэтым прадстаўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі пастаянна праводзяць паралель паміж гітлераўцамі і ўдзельнікамі пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і гвалту з боку сілавікоў.
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры кварталы звольнена на 5,3% работнікаў больш, чым прынята на працу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля за год павялічыўся на 5,6%, другасным — на 13,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



