Мінск 22:41

ЕАБР ацэньвае патэнцыял росту эканомікі Беларусі ў 2024 годзе амаль удвая ніжэй, чым улады

Фота: МТЗ

26 лютага, Позірк. Рост эканомікі Беларусі на 2,8% ў студзені 2024 года адбыўся за кошт павелічэння сектараў прамысловасці (+5,4% тут і далей у гадавым вымярэнні), сельскай гаспадаркі (+4,3%), аптовага (+10,3%) і рознічнага гандлю (+9,9%), гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.

“Даныя пацвярджаюць, што ўнутраны попыт застаецца важным фактарам росту эканомікі. Чакаем рост ВУП на ўзроўні каля 2% па выніках 2024 года”, — адзначылі спецыялісты банка. Адметна, што раней Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя (дэ-факта планавыя) параметры развіцця краіны, згодна з якімі прырост ВУП па выніках гэтага года павінен скласці 3,8%.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, аб’ём валавога ўнутранага прадукта ў наяўных цэнах за студзень склаў 18 млрд рублёў.

У студзені 2023 года да студзеня 2022-га ВУП знізіўся на 5%, у студзені — лютым — на 3,6%, у студзені — сакавіку — на 2,1%, у студзені — красавіку — на 0,6%; у студзені — траўні — вырас на 0,9%, у першым паўгоддзі — на 2%, у студзені — ліпені — на 2,9%, у студзені — жніўні — на 3,1%, у студзені — верасні — на 3,5 %, у студзені — кастрычніку — на 3,8%, у студзені — лістападзе — на 3,8%, у студзені — снежні — на 3,9%.

У 2022 годзе ВУП знізіўся на 4,7%, у 2021-м эканоміка вырасла на 2,3%, у 2020-м — скарацілася на 0,9%.

Раней ЕАБР адзначаў, што ў 2024 годзе цэнавая дынаміка ў Беларусі будзе фармавацца пад уплывам “паслаблення абменнага курсу” і “пашырэння ўнутранага попыту”.

Адзначаючы рост золатавалютных рэзерваў за 2023 год да 8,1 млрд долараў (198 млн), ЕАБР звяртае ўвагу на “чысты попыт на замежную валюту на ўнутраным валютным рынку ў памеры 180 млн долараў”. На думку экспертаў, гэта паказвае на “ціск, які фармуецца на абменны курс ва ўмовах паслаблення знешняга гандлю”.

Эканаміст Львоўскі: Лукашэнку больш не трэба залагоджваць электарат перад выбарамі

Апублікавана на адкрытай версіі "Позірку" 11 студзеня 2024 года Маючыя адбыцца ў 2024 годзе выбарчыя кампаніі ў Беларусі, хутчэй за ўсё, не паўплываюць на эканамічныя працэсы ў краіне. Такі прагноз у інтэрв'ю "Позірку" даў акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар …
Падзяліцца: