Лукашэнка хоча “адкрыць новую старонку” ў стасунках Беларусі і Турцыі
26 лютага, Позірк. Надзею на “хуткую сустрэчу, якая, безумоўна, адкрые новую старонку ў стасунках Мінска і Анкары”, выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 26 лютага прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Тайіпа Эрдагана з 70-годдзем.
У пасланні, апублікаваным прэс-службай віншавальніка, турэцкі лідар названы “трывалым і мудрым палітыкам і чалавекам, цалкам адданым служэнню інтарэсам сваёй Радзімы”, якому ўласцівыя “надзвычайная прафесійная актыўнасць, харызма і прагматызм”.
Прымаючы 15 лютага даверчыя граматы новага амбасадара Турцыі, Лукашэнка заявіў, што “Мінск і Анкару аб’ядноўваюць прыярытэт нацыянальных інтарэсаў, гарантаванне нацыянальнай бяспекі, значнасць традыцыйнай сям’і, захаванне гістарычнай памяці і многае, многае іншае”.
На сустрэчы з папярэднім кіраўніком дыпламатычнага прадстаўніцтва Турцыі ў Беларусі 11 верасня 2023 года Лукашэнка заявіў, што Эрдаган “перасягнуў усялякія чаканні турэцкага народа”. У той жа час ён адзначыў, што ў беларуска-турэцкіх стасунках “застаецца шэраг нявырашаных пытанняў”.
27 лістапада 2023 года на нарадзе з прэм’ер-міністрам і членамі ўрада Лукашэнка заявіў, што Турцыя гатова да перагавораў з Беларуссю і анансаваў спачатку паездку ў гэтую краіну прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі. “Рыхтуецца і мой візіт. Але перш чым я паеду туды, пажадана, каб глеба была падрыхтаваная і былі напрацоўкі пэўных пытанняў”, — сказаў ён.
Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік у рамках візіту ў Анкару 7 лістапада 2023 года абмеркаваў з турэцкім калегам Хаканам Фіданам “блок двухбаковых пытанняў”. На раніцу таго дня была запланавана сумесная прэс-канферэнцыя міністраў, якая пасля была скасаваная. Прычына невядомая.
Апошні раз Лукашэнка і Эрдаган, які займае пасаду з 2014 года (да таго 11 гадоў быў прэм’ер-міністрам, пасля гэтая пасада была скасаваная, а функцыі кіраўніка ўрада перададзеныя прэзідэнту) сустракаліся 13 кастрычніка 2022-га ў Астане на саміце Нарады па ўзаемадзеянні і мерам даверу ў Азіі. На наступны дзень у інтэрв’ю амерыканскаму тэлеканалу NBC Лукашэнка анансаваў візіт у Анкару “найбліжэйшым часам”.
Віншуючы Эрдагана з перамогай на выбарах 28 траўня 2023 года, Лукашэнка адзначыў, што “разлічвае на хуткую сустрэчу з прэзідэнтам Турцыі ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі ў кастрычніку 2022 года ў Астане”.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаНа канец кастрычніка 2024 года было дабудавана 40% малочна-таварных комплексаў ад плана — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПеравозчык угнаенняў "Беларуськалію" мае намер спагнаць з Літвы праз арбітраж 15 млрд еўра — СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСпажывецкія цэны ў снежні 2024 года выраслі на 0,6%, за ўвесь год — на 5,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню больш як за месяц Латвія зафіксавала спробы нелегалаў перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЧатыры дні запар агульная колькасць загінулых на пажарах ніжэй, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка