Выбары, якія прайшлі ў Беларусі, — фікцыя, лічыць кіраўнік Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад СЕ

26 лютага, Позірк. “Так званыя” мясцовыя выбары, якія прайшлі ў Беларусі, з’яўляюцца “не чым іншым, як фікцыяй”, заявіў прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Марк Кулс.
“Без свабоды слова, сходаў і асацыяцый, без сапраўднай апазіцыі і незалежных СМІ, а таксама ў адсутнасць дэмакратычных стандартаў, якія рэгулююць выбарчы працэс, яны не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі”, — цытуе Кулса прэс-служба кангрэса.
Палітык асудзіў “рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народа, якія працягваюцца”, і выказаў “глыбокую занепакоенасць лёсам усіх палітычных зняволеных у Беларусі”.
Таксама Кулс выказаў падтрымку беларускім дэмакратычным сілам.
“Мы разлічваем на сумесную дзейнасць у межах Кантактнай групы Савета Еўропы па супрацоўніцтве з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці. Мы спадзяемся, што аднойчы мы зможам вітаць будучую дэмакратычную Беларусь у якасці сябра Рады Еўропы”, — падкрэсліў ён.
Адзіны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя рады дэпутатаў прайшоў 25 лютага. Электаральная кампанія вялася на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У ёй удзельнічалі выключна прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.
Аб непрызнанні выбараў заявіў Дзяржаўны дэпартамент ЗША, з адпаведным заклікам выступіла парламенцкая група “За дэмакратычную Беларусь” у Вярхоўнай Радзе Украіны, раскрытыкавалі МЗС Германіі і гурт “Дэмакратычная Беларусь” у Бундэстагу, ПАСЕ.
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


