By_Help: За рэгулярныя данаты фондам дапамогі беларусам можа пагражаць справа аб здрадзе дзяржаве

27 лютага, Позірк. За рэгулярныя ахвяраванні фондам дапамогі беларусам можа пагражаць крымінальная справа аб здрадзе дзяржаве, паведаміў фонд салідарнасці By_Help.
“Мы атрымліваем далейшыя паведамленні, што тым, хто данаціў байполу (аб’яднанне былых сілавікоў ByPol, летам 2023 года падзялілася на ByPol і BelPol. — “Позірк”.) або рэгулярна й шмат іншым фондам дапамогі, цяпер пагражае не выплата адкупных у стакратным памеры, а адразу справа аб здрадзе рэжыму — гэта да пятнаццаці гадоў у турме”, — паведаміў By_Help.
Фонду вядома ўжо не пра адзін выпадак, “калі данацёру шыюць менавіта такі артыкул”.
“Калі вы данацілі байполу — або шмат і рэгулярна іншым фондам дапамогі — адзіным спосабам забясьпечыць сябе будзе выезд”, — заклікаў By_Help.
У найбліжэйшы час “Позірк” апублікуе каментар кіраўніка BY_Help Аляксея Лявончыка.

- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


