У першым чытанні прыняты законапраект аб мытным рэгуляванні для працы ва ўмовах санкцый

28 лютага, Позірк. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла 28 лютага ў першым чытанні змены ў закон аб мытным рэгуляванні.
Дакумент падрыхтаваны “для забеспячэння стабільнага функцыянавання эканомікі ва ўмовах санкцыйнага ціску на нашу краіну з боку краін калектыўнага Захаду”, паведаміла прэс-служба ПП НС.
Законапраект прадугледжвае зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на асоб, якія ажыццяўляюць знешнеэканамічную дзейнасць, а таксама рэалізацыю міжнародных дагавораў Беларусі “ў сферы мытнага рэгулявання і Саюзнай праграмы па гарманізацыі падатковага і мытнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і супрацоўніцтву ў мытнай сферы”.
Да “істотных новаўвядзенняў” адносяцца: удакладненне парадку прыпынення дзейнасці ўпаўнаважаных эканамічных аператараў і выключэнне іх з рэестра Дзяржаўнага мытнага камітэта, зняцце абмежаванняў на ажыццяўленне здзелак з транзітнымі таварамі, якія знаходзяцца на складзе часовага захоўвання, у частцы магчымасці іх рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, маркіроўка на часовым захоўванні замежных тавараў паўнамоцнымі эканамічнымі аператарамі без дазволу мытнага органа.
Таксама размова ідзе аб спрашчэнні парадку афармлення транспартных сродкаў фізічных асоб, якія прызнаны перасяленымі на пастаяннае месца жыхарства ў Беларусь, прадастаўленне магчымасці бясплатна падаваць пасажырскую мытную дэкларацыю ў выглядзе электроннага дакумента праз адзіны партал электронных паслуг.
Адзначаецца, што праект закона “не прадугледжвае ўстанаўлення дадатковых абавязкаў, забарон і абмежаванняў”.
Гл. таксама:
Сяргеенка: Краіна знаходзіцца пад беспрэцэдэнтным санкцыйным ціскам

- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛатушка назваў сустрэчу Сікорскага з Рыжанковым "мінімальным з магчымых узроўнем камунікацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


