Міністэрства ўнутраных спраў унесла ў “спіс экстрэмістаў” яшчэ 26 чалавек (дапоўнена)

1 сакавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 1 сакавіка ўнесла ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 26 чалавек, у тым ліку 11 жанчын, — цяпер у ім 3.845 пазіцый, сведчыць абноўлены дакумент на сайце ведамства.
З 26 чалавек, унесеных у спіс, 7 адбываюць пакаранне: Ала Пучынская, Дзмітрый Стурліс, Аляксандр Сысоеў, Васіль Ячычка, а таксама палітвязні Дзмітрый Гулін (асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі), Максім Варнель і Аляксандр Чумакоў (тэрміны пакарання невядомыя).
Гулін — былы вайсковец, тапограф, затрыманы ў ліпені 2023 года, асуджаны паводле шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку паводле арт. 361 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Уключаны ў “спіс тэрарыстаў”.
Меркавана затрыманы за ўдзел у пратэстных чатах. У фільме, знятым дзяржаўным тэлеканалам, сцвярджаецца, што мужчына ў 2020 годзе запісаў відэазварот да вайскоўцаў і сілавікоў, а яшчэ праз год звязаўся з пратэстнай ініцыятывай “Буслы ляцяць”. Таксама, паводле версіі тэлеканала, Гулін “маніторыў” тэлеграм-чаты “Брэст-97”, “Гомель-97”, “Калінкавічы”, “Лунінец” і “актыўна пакідаў там каментары”.
Варнель, таксама ўключаны ў “спіс тэрарыстаў”, затрыманы ў ліпені 2023 года, асуджаны паводле ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады).
Чумакоў адбывае пакаранне паводле арт. 130 КК.
Таксама ў “спіс экстрэмістаў” уключаныя Яўген Зуеў, Сяргей Шчарбатаў, Ала Вялікая, Людміла Шостак, Уладзіслаў Каўпаеў, Дзмітрый Сімановіч, Ганна Радзівілава, Яўген Кладаў, Алена Масюкова, Дар’я Агрызка, Ілля Янкоўскі, Аліна Будай, Аляксандр Стругальскі, Наталля Сараковіч, Ксенія Ільюкевіч, Аляксандр Ільюкевіч, Таццяна Палоннікава, Ганна Крук, Эдуард Місюк.
Згодна з заканадаўствам, фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
На працягу пяці гадоў пасля выканання судовых рашэнняў людзі з гэтага пераліку не могуць займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, быць на дзяржслужбе, карыстацца зброяй.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка

