“Экстрэмісцкімі фарміраваннямі” прызнаныя “Народныя амбасады”, супольнасці “ЖЫВЕ ВИТЕБСК 97%” і “Это Минск, детка”
4 сакавіка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 28 лютага прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” ініцыятыву “Народныя амбасады”, вынікае з абноўленага пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Сцвярджаецца, што “экстрэмісцкую дзейнасць” вядзе “група грамадзян з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў сеткавых рэсурсаў, якія выкарыстоўваюць у сваёй назве словазлучэнні “Беларусы зарубежья” / “Беларусы замежжа”.
Афіляванымі з “фарміраваннем” рэсурсамі пазначаны сайты “Народные посольства” (“Народныя амбасады”; belarusabroad.org), “Всемирный конгресс Беларусов 2.0” (“Сусветны кангрэс Беларусаў 2.0”; belaruscongress.org), тэлеграм-каналы “Беларусы Замежжа” і закрытыя групы “Чат Беларусы зарубежья”, “Пиар-штаба”, а таксама ютуб-каналы “Беларусы Замежжа”, “Альянс расследователей Беларуси”.
12 лютага ініцыятыва дэмсіл “Народныя амбасады” паведаміла пра “хакерскі напад і ўзлом сайта”. Было заяўлена, што ўладальнікі “не страцілі ніякіх асабістых звестак, акрамя пароляў доступу <…> адмінаў”.
Праект “Народныя амбасады Беларусі” створаны ў 2020 годзе і функцыянуе на грамадскіх пачатках больш як у 20 краінах. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заяўляў, што актывісты “народных амбасадаў” і былыя супрацоўнікі МЗС, уключаючы амбасадараў, якія звольніліся ў 2020 годзе на знак пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў, у стане “забяспечыць функцыі Міністэрства замежных спраў і амбасадаў Беларусі за мяжой”.
Акрамя таго, згодна з згаданым пералікам, МУС 1 сакавіка прыняло аналагічнае рашэнне адносна інтэрнэт-супольнасці “ЖЫВЕ ВИТЕБСК 97%”. З гэтым “фарміраваннем” нібыта звязана “група грамадзян з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў” аднайменнага тэлеграм-канала, у прыватнасці “Скуман Арцём Сяргеевіч, 11.08.1986 г.н.”.
3 сакавіка гэтае ж ведамства прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” “групу грамадзян з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў сеткавых рэсурсаў “Это Минск, детка”. Датычнымі да яго названыя “Пашкевіч Усяслаў Валер’евіч, 05.01.2000 г.н.”, “Чабатар Святлана Сяргееўна, 29.09.1995 г.н.”, “Паршуткін Генадзь Уладзіміравіч, 15.01.1998 г.н.” і “Дзяручэнка Антон Аркадзевіч, 15.04.1997 г.н.”.
З ім, паводле інфармацыі МУС, звязаны сайт thisminsk.org, тэлеграм-каналы “Тутэйшы Шляхціч”, “Это Минск, детка”, старонкі ў “Інстаграме” (“Это Минск, детка | Гэта Менск, дзетка”, usiaslau_paszkievicz), “Трэдс” (“Это Минск, детка | Гэта Менск, дзетка”), Х (Гэта Менск, дзетка | Это Минск, детка”, Usiaslau_P), “Фэйсбуку” (“Это Минск, детка”), “УКантакце” (“Это Минск, детка”, “Усяслаў Пашкевіч”), “Аднакласнікі” (“Это Минск, детка”), “ЦікТоку” (thisminsk), ютуб-каналы (“Это Минск, детка”, “Тутэйшы Шляхціч”).
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+