Лукашэнка падпісаў указ аб “удасканаленні парадку” пераводу дзяржорганаў на працу ў ваенны час
4 сакавіка, Позірк. Указ “Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу” падпісаў Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка, паведаміла яго прэс-служба.
Дакумент, як адзначаецца, “удасканальвае парадак пераводу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з працы ва ўмовах мірнага часу на ваенны, забеспячэння іх узгодненага і эфектыўнага ўзаемадзеяння пры ўзнікненні пагроз нацыянальнай бяспецы з улікам змянення ваенна-палітычных умоў”.
Указам “вызначана кола дзяржаўных органаў, на якія распаўсюджваецца яго дзеянне, у тым ліку ён дапоўнены Усебеларускім народным сходам, палатамі Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйным і Вярхоўным судамі”, а таксама прадугледжана магчымасць “прысваення пры ўвядзенні ваеннага становішча кіраўнікам асобных дзяржаўных органаў і шэрагу арганізацый воінскіх званняў”.
“Выданне ўказа дасць магчымасць забяспечыць сістэмнае і бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату ў перыяд нарастання ваеннай пагрозы і ў ваенны час”, — паведаміла прэс-служба.
Улады ў Мінску рэгулярна абвінавачваюць краіны Захаду ў агрэсіўных намерах у дачыненні да Беларусі, але ніводнага доказу гэтаму дагэтуль не прадстаўлена.
У той жа час Лукашэнка адкрыта падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, перыядычна пагражае “імгненна” ўжыць расійскую ядзерную зброю ў выпадку “нападу” на Беларусь, прадаставіў тэрыторыю краіны для баевікоў расійскай вайсковай кампаніі “Вагнер”, якія, як ён заявіў у ліпені мінулаша году, нібыта рвуцца “схадзіць на экскурсію” ў Польшчу — Варшаву і Жэшуў (праз гэты польскі горад Украіне пастаўляецца частка заходняй зброі і вайсковай тэхнікі).
Гл. таксама:
Лукашэнка: На поўдні вайна, на захадзе — Польшча, Літва — і таго горш, рыхтуюцца адпаведныя атрады
Беларускі ваенпрам дапаможа войску “ўціхамірыць любога агрэсара”, заяўляе Лукашэнка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка