Беларусь і Экватарыяльная Гвінея вызначылі напрамкі ваеннай супрацы — Равенка

5 сакавіка, Позірк. На пасяджэнні камісіі па міжнародным ваенным супрацоўніцтве (МВС) 4 сакавіка ў Малаба Беларусь і Экватарыяльная Гвінея вызначылі “напрамкі супрацы” і ўзгаднілі дакументы “да запланаваных мерапрыемстваў высокага ўзроўню”, паведаміў начальнік дэпартамента МВС — памочнік міністра абароны Валерый Равенка.
Вайсковы чыноўнік, які ўваходзіць у склад дэлегацыі, што наведвае згаданую цэнтральнаафрыканскую дзяржаву, падрабязнасцяў пра дасягнутыя дамоўленасці не прывёў.
Равенка заявіў, што ў рамках візіту беларускія вайскоўцы таксама сустрэліся з міністрам абароны Экватарыяльнай Гвінеі Віктарыянам Бібангам Нсуе Акома.
20 студзеня начальнік дэпартамента МВД паведаміў пра перамовы з намеснікам міністра абароны гэтай краіны Энгонам Нчамам Кандзіда Нкога, якія адбыліся “ў рамках развіцця стасункаў з краінамі Афрыкі”. Тады было заяўлена, што бакі абмеркавалі “інтэнсіфікацыю і перавод стасункаў на планавую аснову”.

Беларусь мае намер адкрыць амбасаду ў Экватарыяльнай Гвінеі да 1 жніўня 2024 года
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаТолькі ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях за месяц палепшыліся паказчыкі ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў гадавы план па будаўніцтве жылля выкананы на 65,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+