Лукашэнка перавёў свайго ахоўніка ў намеснікі кіраўніка справамі

"Прэзідэнт-гатэль" у Мінску (раней на яго месцы размяшчалася гасцініца "Кастрычніцкая") — адзін з аб'ектаў нерухомасці, якія ўваходзяць у сістэму Упраўлення справамі прэзідэнта
Фота: УДП
6 сакавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка прызначыў 42-гадовага Мікалая Шкрэда намеснікам кіраўніка справамі прэзідэнта. Указ падпісаны 6 сакавіка, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.
Да гэтага Шкрэд служыў намеснікам начальніка Службы бяспекі прэзідэнта.
Пра яго вядома няшмат. У прыватнасці, СМІ раней пісалі, што ён нядрэнна гуляе ў хакей, а таксама добра валодае прыёмамі рукапашнага бою: на чэмпіянаце свету па шматбор’і сярод прафесійных целаахоўнікаў “Бодзігард-2011” у Ялце ў асабістым заліку заваяваў першае месца ў спаборніцтвах па гэтым відзе адзінаборстваў.
Стужка навін
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНатуральнае змяншэнне насельніцтва ў 2025 годзе было ў 1,9 раза больш, чым у 1995-м — першым поўным годзе кіравання Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС ад пачатку красавіка зафіксавалі больш за 2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



