ФСБ пацвердзіла забойства беларуса, заявіўшы, што ён пры затрыманні адкрыў агонь

7 сакавіка, Позірк. Федэральная служба бяспекі Расіі (ФСБ) пацвердзіла забойства грамадзяніна Беларусі Мікалая Аляксеева ў Аланецкім раёне Рэспублікі Карэлія, заявіўшы аб прадухіленні тэракту ў адным з адміністрацыйных будынкаў “па заданні ўкраінскіх спецслужбаў”.
Як сцвярджае агенцтва РІА “Навіны” са спасылкай на ведамства, мужчына быў “нейтралізаваны” пры спробе затрымання, бо “адкрыў агонь з агнястрэльнай зброі”.
У відэа, распаўсюджаным расійскімі СМІ, паказаны нежылы і, мяркуючы з усяго, закінуты гаспадарчы будынак, у які ўрываюцца супрацоўнікі ФСБ. Пасля крыку “Выходзь!” завязваецца стральба, пасля гэтага відэа абрываецца.
Адзначаецца, што тэракт планаваўся “спецслужбамі Украіны з удзелам завербаванага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 1974 года нараджэння”, забітага называюць сябрам “нацыяналістычнага фарміравання “Полк імя Кастуся Каліноўскага”, заяўлена, што ён знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку.
“Дзейнічаючы па ўказанні куратараў, [ён] забраў з загадзя абсталяванага для яго схрона сродкі паражэння і самаробнае выбуховае прыстасаванне з мэтай здзяйснення падрыву аднаго з адміністрацыйных будынкаў горада Аланца”, — паведамілі ў ФСБ.
Удакладняецца, што на месцы здарэння “канфіскаваная гатовая да ўжывання самаробная выбуховая прылада, вырабленая на аснове пластычнага выбуховага рэчыва РЕ–8 (вытворчасць Вялікабрытанія), электрадэтанатара М–6 (вытворчасць ЗША) і бытавога таймера, а таксама пісталет Макарава і боепрыпасы да яго”.
Беларус, якога ФСБ называе “агентам украінскіх спецслужбаў” нібыта таксама “ажыццяўляў збор і перадачу інфармацыі ў дачыненні да аб’ектаў транспартнай інфраструктуры і органаў выканаўчай улады рэгіёну”.
Следчым аддзяленнем УФСБ Расіі па Рэспубліцы Карэлія ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 30 і ч. 1 арт. 205 КК РФ (падрыхтоўка да тэрарыстычнага акту).
Пра забойства беларуса Мікалая Аляксеева раніцай 7 сакавіка паведаміў тэлеграм-канал ASTRA.
У 2020 годзе Аляксееў актыўна выступаў супраць фальсіфікацыі выбараў 2020 года ў Беларусі, публікаваў фота з акцый пратэсту, размяшчаў у сацыяльных сетках інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў краіне.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



