СМІ: У Расіі пры затрыманні супрацоўнікамі ФСБ забіты беларус

7 сакавіка, Позірк. У Аланецкім раёне Рэспублікі Карэлія (Расія) 6 сакавіка забіты Мікалай Аляксееў, актывіст з Беларусі, удзельнік масавых пратэстаў 2020 года.
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала ASTRA, беларус быў забіты пры затрыманні супрацоўнікамі Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) РФ. Адзначаецца, што Аляксееў аказаў супраціў.
Сцвярджаецца, што мужчыну хацелі затрымаць у рамках крымінальнай справы аб “падрыхтоўцы да тэракту” (ч. 1 арт. 30 ч. 1 арт. 205 КК РФ), якая была распачатая ў той жа дзень.
Паводле версіі следства, беларус “збіраўся падарваць адміністрацыю ў горадзе Аланец”, паведамляе ASTRA. Як, калі і пры якіх абставінах ён апынуўся ў Расіі, невядома.
Мікалай Аляксееў актыўна выступаў супраць фальсіфікацыі выбараў 2020 года ў Беларусі, публікаваў фота з акцый пратэсту, размяшчаў у сацыяльных сетках інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў краіне.
7 снежня 2023 года ФСБ Расіі паведаміла аб затрыманні ў Омскай вобласці грамадзяніна Беларусі — 52-гадовага жыхара Наваполацка Сяргея Ерамеева — па падазрэнні ў здзяйсненні тэракту.
Ведамства сцвярджала, што ён “даў прызнальныя паказанні аб выняцці па заданні грамадзяніна Беларусі 1981 г.н., які пражывае ў Літве і дзейнічае пад кантролем украінскіх спецслужбаў, з тайніка васьмі выбуховых прылад, дастаўцы іх на асабістым аўтамабілі ў Бурацію і закладцы на цыстэрнах грузавых цягнікоў”.
Ерамееў паведаміў, што хацеў паралізаваць рух на чыгунцы: “Я напісаў у тлумачэнні, што праз БАМ цяпер вязуць боепрыпасы… Галоўная мэта была перашкодзіць руху”.
Мужчына абвінавачваецца паводле ч. 2 арт.205 КК РФ (тэрарыстычны акт). Ён знаходзіцца ў маскоўскім следчым ізалятары “Лефортава”.
Ерамееў працаваў прыборшчыкам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі на наваполацкім прадпрыемстве “Нафтан”. У 2020 годзе ўдзельнічаў у страйку.

- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


