ГУВ Мінабароны Украіны: Калі Расія падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь

9 сакавіка, Позірк. “Калі абяскроўленая паразай агідная Расія падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь”, — гаворыцца ў апублікаванай 9 сакавіка заяве Галоўнага ўпраўлення выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Украіны да другой гадавіны стварэння беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага.
Украінская вайсковая выведка мяркуе, што ў вольнай Беларусі полк стане “асновай новага войска — дасведчанай, загартаванай агнём слаўных бітваў, адданай сваёй дзяржаве”.
Адзначаецца, што беларускія добраахвотнікі змагаліся з расійскім агрэсарам “з першых дзён вялікай вайны”: “Абаранялі Кіеў, ваявалі за вызваленне Мікалаеўшчыны, Херсоншчыны, Харкаўшчыны, абаранялі Севераданецк, Лісічанск, Бахмут”.
“Баявыя пабрацімы былі і застаюцца побач з намі ў вызначальны для абодвух нашых народаў і будучыні ўсёй Еўропы час. Шануем імёны ваяроў палка, якія загінулі за годнасць і свабоду Украіны і Беларусі — Волата, Тэрора, Брэста, Сябра, Атама, Літвіна і дзясяткаў іншых храбрацоў, якія вярнуліся з бою на шчыце. Гонар і тым, хто зараз знаходзіцца на вастрыі пяра гісторыі, — усім, хто змагаецца за свабодную, шчаслівую будучыню для сваіх сем’яў, сваёй нацыі і дзяржавы”, — гаворыцца ў заяве.
Раней ПКК апублікаваў справаздачу па выніках двух гадоў існавання вайсковай адзінкі. У ёй гаворыцца, што ў баявую частку палка “ўваходзяць батальён “Волат”, батальён “Літвін”, [падраздзяленне] БПЛА імя Мікіты Крыўцова, медычная рота, механізаванае падраздзяленне”, у 2023 годзе сфармавана “падраздзяленне імя Касцюшкі”, якое складаецца з замежнікаў, у асноўным “жыхароў Еўрапейскага саюза і ЗША, што прайшлі службу ў прафесійных узброеных сілах і маюць вялікі ваенны досвед”. Акрамя таго, ПКК “аб’яднаўся з беларускімі кіберпартызанамі”, якія займаюцца “праверкай навабранцаў, аховай і падтрымкай лічбавай інфраструктуры палка”.
Са справаздачы вынікае, што з пачатку паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны загінула 19 ваяроў ПКК, сярод якіх Ілля Хрэнаў, Зміцер Апанасовіч, Павел Суслаў, Іван Марчук, Васіль Грудавік, Васіль Парфянкоў, Вадзім Шатроў, Міраслаў Лазоўскі (імёны іншых полк не называе наўмысна).

Ціханоўская: Полк Каліноўскага ўвасабляе смеласць і годнасць беларускага народа
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэйкала: Адмена "пашпартнага ўказа" — адзін з першых крокаў, якія павінны быць зроблены ў кантэксце саступак ці перамоў з уладамі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаМінск плануе экспартаваць больш за 300 тыс. тон бульбы новага ўраджаю, у першую чаргу ў РФ — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа 10 гадоў праз неасцярожнасць пры курэнні на пажарах загінула 3.636 чалавек, у тым ліку 15 дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа 25 гадоў дзяцей у Беларусі стала менш больш як на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале амаль палова насельніцтва Беларусі мела менш за 1 тыс. рублёў на месяцМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка