Распачатая спецыяльнае вытворчасць у дачыненні да журналіста Хільмановіча і прадпрымальніка Верамеенкі

14 сакавіка, Позірк. Следчае ўпраўленне УСК па Гродзенскай вобласці пачало спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Сяргея Верамеенкі і Уладзіміра Хільмановіча, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Абодва абвінавачваюцца па ч 1. ч. 2 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Верамеенка — гродзенскі актывіст, былы ўладальнік крамы нацыянальных і палітычных сувеніраў “Адметнасць”. У 2020 годзе адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыях пратэсту. У яго краме праходзіў ператрус.
Хільмановіч — журналіст, краязнаўца, аўтар “Каляндарнага краязнаўчага даведніка Гродзеншчыны”. 1 снежня мінулага года ў кватэры жонкі Хільмановіча, дзе ён жыў з 2014 па 2021 год, сілавікі правялі ператрус. Канфіскавалі жорсткі дыск камп’ютара, пасведчанне, 25 кніг, музычны дыск, паштовыя маркі, канверты, паштоўкі, буклеты, значкі, газеты.
Спецыяльная вытворчасць у Беларусі ўзбуджалася ў дачыненні да 73 чалавек. Гэта вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка

