Белстат: Пратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за месяц вырасла на 300 млн рублёў

14 сакавіка, Позірк. У студзені 2024 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадпрыемствамі прадукцыі склала 8,5% (у студзені 2023-га — 9,6%), рэнтабельнасць продажаў — 5,6% (7%), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Дэбіторская запазычанасць (пазыкі прадпрыемству) на 1 лютага знізіліся да 65,8 млрд рублёў (месяцам раней — 66,9 млрд; -1,6%), у тым ліку пратэрмінаваная — 8,8 млрд (8,9 млрд; -1,1%).
Крэдыторская запазычанасць (запазычанасці прадпрыемства) склала 77,1 млрд рублёў (80,3 млрд; -4%), у тым ліку пратэрмінаваная — 10 млрд (9,7 млрд; +3,1%).
3 кастрычніка 2023 года на нарадзе па продажах айчыннай прадукцыі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для беларускай эканомікі “пытаннем пытанняў” з’яўляецца дэбіторская запазычанасць. “Па ” дэбіторцы”, я сказаў, ніякіх спасылак [не павінна быць] на тое, што дзесьці плацяжы не ідуць, яшчэ нешта”, — сказаў ён.
Паводле яго слоў, у Нацбанку і “спадарожных структурах” працуе “не адна тысяча” супрацоўнікаў. “Таму давайце разам з урадам займайцеся і пачынайце працаваць, калі можаце. А на гэтую тэму, зноў жа, больш размоў быць не можа”, — падкрэсліў ён.
Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 лютага 2024 года склала 52 млрд 821,7 млн рублёў, пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах з пачатку года павялічылася да 118,6 млн рублёў сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка.

Прадпрымальнікі заявілі аб негатыўным уплыве дзяржрэгулявання цэн
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка