Ціханоўская заклікала нязгодных з Пуціным расіян мацней ціснуць на ўладу і падтрымліваць Украіну
17 сакавіка, Позірк. “Удзячная расіянам, якія пратэстуюць сёння супраць злачыннай палітыкі Пуціна”, — адзначыла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ўвечары 17 сакавіка на фоне з’яўлення афіцыйных даных ЦВК РФ, згодна з якімі на прэзідэнцкіх выбарах лідзіруе дзейны кіраўнік дзяржавы Уладзімір Пуцін.
“Мы нічога не чакалі ад гэтых “выбараў”. Дыктатары не адмаўляюцца ад улады добраахвотна. Што рабіць? Павялічце ціск [на ўлады] і падтрымку Украіны. Мы працягнем умацоўваць наш беларускі дэмакратычны рух і супраціў”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Раней МЗС Беларусі выступіла з заявай пра тое, што выбары ў РФ “былі праведзеныя ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, прайшлі на канкурэнтнай аснове і пры забеспячэнні свабоднага волевыяўлення грамадзян”, а назіральнікі “не зафіксавалі хаця б якіх фактаў, здольных паставіць пад сумнеў легітымнасць” працэдуры.
“Спакойны ход выбарчага працэсу”, сцвярджае беларускае знешнепалітычнае ведамства, “сведчыць пра згуртаванасць расійскага народа перад абліччам беспрэцэдэнтных выклікаў і шырокую падтрымку грамадствам курсу, які праводзіцца кіраўніцтвам краіны”.
МЗС Беларусі заклікала “ўсе незалежныя дзяржавы паважаць суверэнную волю расійскага народа”.
Грызлоў паведаміў аб ілжывым мініраванні выбарчага ўчастка ў Брэсце, дзе праходзіць галасаванне на выбарах прэзідэнта РФ
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства