Лукашэнка распарадзіўся правесці УНС 24–25 красавіка

18 сакавіка, Позірк. Першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу, які атрымаў канстытуцыйны статус, павінна прайсці 24–25 красавіка, заявіў Аляксандр Лукашэнка на профільнай нарадзе 18 сакавіка ў Мінску.
Паводле яго слоў, “хоць гэта і сёмае скліканне”, важна “і знешне, і паводле зместу правесці яго на самым высокім узроўні”.
“Яшчэ раз паўтару, што гэта і ўрачыста павінна быць, і, самае галоўнае, змястоўна, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Каб было, як выбары ў Расіі, — камар носа не падточыць. Каб нас потым не папракалі. Усё зараз сканцэнтравана палітычна на нас. У Расіі бурных падзей не мяркуецца, вакол таксама. Засталося ў нас правядзенне Усебеларускага народнага сходу. Стаўкі асобных нашых збеглых і Захаду на тое, каб паспрабаваць як мага больш прынесці дэзарганізацыю і развал падчас пасяджэння і прыняцця рашэння, — мы такога падарунку ім не паднесці не мусім”.
Паводле абноўленай рэдакцыі Канстытуцыі, УНС з’яўляецца “вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя”, які вызначае “стратэгічныя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы”, забяспечвае “непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду”. Максімальная колькасць дэлегатаў УНС — 1.200, тэрмін іх паўнамоцтваў — пяць гадоў. Пасяджэнні УНС павінны праводзіцца не радзей як адзін раз на год.
УНС будзе зацвярджаць асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі, Ваенную дактрыну, Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця; заслухоўваць штогадовыя пасланні прэзідэнта да парламента; у яго будзе права заканадаўчай ініцыятывы, яно зможа прапаноўваць змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, разглядаць пытанне пра легітымнасць выбараў ды інш.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



