Галоўчанка: Нягледзячы на падтрымку дзяржавы, “Белкаапсаюз” працуе ў страту

19 сакавіка, Позірк. Сітуацыя ў “Белкаапсаюзе” досыць складаная, усе віды дзейнасці, якая ажыццяўляецца, акрамя нарыхтоўчай і вытворчасці, стратныя”, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 19 сакавіка на нарадзе аб мерах падтрымкі спажыўкааперацыі.
Такая сітуацыя назіраецца, “нягледзячы на тое, што і ў мінулым, і ў бягучым годзе намі, урадам, кіраўніком дзяржавы, было прынята нямала рашэнняў па забеспячэнні падтрымкі прыбытковай працы арганізацый спажыўкааперацыі”, сказаў ён (па відэафрагменце ў тэлеграм-канале прэс-службы).
Паводле слоў Галоўчанкі, старшыня “Белкаапсаюза” Інэса Караткевіч звярнулася да ўрада з просьбай аб дадатковых мерах падтрымкі. Ён удакладніў, што гаворка ідзе перш за ўсё аб “падтрымцы аўтакрам (аўталавак. — “Позірк”.), дзейнасць якіх з’яўляецца стратнай, але важнай для насельніцтва сельскай мясцовасці”. Менавіта аўтакрамы аказваюць паслугі па дастаўцы і продажы “тавараў не толькі першай неабходнасці, але і досыць шырокага асартыменту для задавальнення ўсіх базавых патрэбаў”, дадаў прэм’ер.
Адзначаецца, што на нарадзе абмеркавалі матэрыяльную кампенсацыю “Белкаапсаюзу” “часткі кошту набытых аўтакрамаў, пакрыццё транспартных выдаткаў, вылучэнне рэсурсаў для пагашэння наяўнай крэдыторскай запазычанасці, цыфравізацыю працэсаў спажыўкааперацыі за кошт сродкаў інавацыйных фондаў абласцей”.
Караткевіч паведаміла, што “рэзерваў сістэмы спажыўкааперацыі недастаткова, каб самастойна пакрыць выдаткі і кампенсаваць планава стратную дзейнасць”.
“Сёння вялікая колькасць населеных пунктаў, дзе пражывае і адзін чалавек, і да 10 чалавек. Аўтакрама павінна павінен даехаць да кожнага жыхара краіны, прадаставіць усе неабходныя паслугі, якія тычацца спажывецкага рынку. Таму ва ўрадзе выпрацоўвалі механізм магчымай падтрымкі, якая дазволіць у самыя кароткія тэрміны пачынаць выпраўляць сітуацыю, каб механізм сістэмы зарабіў з поўнай аддачай, каб усе галіны давалі фінансавы вынік. І была забяспечаная самая галоўная задача — задаволіць попыт насельніцтва пераважна на вёсцы”, — сказала Караткевіч.
“Белкаапсаюз” — гэта ўнікальная структура, і страціць яе нельга, заявіў 16 лютага Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступе на агульным сходзе арганізацыі. Яго прэс-служба паведаміла, што Лукашэнка зрабіў акцэнт менавіта на аўтакрамах.
Звяртаючыся да супрацоўнікаў “Белкаапсаюза”, ён сказаў: “Вы павінны быць правадніком айчынных тавараў у рэгіёны, асабліва ў глыбінку. Ад гэтага выйграюць усе. Але ўважліва ацаніце перспектывы. Калі гэта апраўдана, пастаўце на маршрут аўталаўку з нармальным графікам працы. Вяскоўцы павінны атрымаць якасную замену стацыянарнай краме”.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка