У Беларусі толькі 30% пацыентаў з вострым інсультам своечасова трапляе ў стацыянар — лекар
24 кастрычніка, Позірк. У Беларусі толькі 30% пацыентаў з вострым інсультам своечасова трапляе ў стацыянар, паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 кастрычніка ў Мінску загадчык аддзела неўралогіі і нейрахірургіі Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Сяргей Марчанка.
Паводле яго слоў, позні зварот да медыкаў ёсць асноўнай перашкодай лячэння інсульту. Урач падкрэсліў, што пацыент у гэтым стане павінен быць дастаўлены ў бальніцу на працягу чатырох гадзін максімум.
Калі пацыент прыбудзе ў належны тэрмін, яму можна будзе правесці трамболіз (аднаўленне крывацёку ў паражоным сасудзе) або тромбаэкстракцыю (механічнае выдаленне тромбаў з сасудаў), патлумачыў Марчанка.
“За апошнія гады ўдалося значна знізіць лятальнасць ад вострых парушэнняў мазгавога кровазвароту і кратна павялічыць колькасць пацыентаў, якія атрымалі трамболіз або тромбаэкстракцыю”, — сказаў ён. — За 9 месяцаў 2023 года 8% пацыентаў з ішэмічным інсультам атрымалі такую тэрапію (каля 4% за адпаведны перыяд мінулага года)”.
З 2011 года ўрачы ў Беларусі выконваюць рэнтгенаваскулярныя працэдуры (комплекс ўнутрысасудзістых умяшанняў, што праводзяцца на крывяносных сасудах празскурным доступам пад кантролем рэнтгена), якія з’яўляюцца “найбольш эфектыўнымі пры лячэнні ішэмічнага інсульту (на іх прыходзіцца 85% усіх інсультаў)”, адзначыў загадчык лабараторыі неадкладнай і інтэрвенцыйнай кардыялогіі дзяржаўнай установы РНПЦ “Кардыялогія” Аляксандр Бяйманаў.
Эфектыўнасць гэтай методыкі, якая дазваляе ў 30–60% выпадках інсульту захаваць дзеяздольнасць пацыента, “на парадак вышэй трамбалітычнай тэрапіі”.
Некаторыя вынікі такога лячэння “здаюцца фантастычнымі”, заявіў урач. Зафіксаваныя выпадкі, калі пасля выняцця тромба да пацыентаў, якія страцілі здольнасць размаўляць у выніку інсульту, вярталася маўленне.
Паводле слоў Бяйманава, у Беларусі дзейнічаюць дзесяць міжраённых і пяць абласных бальніц, якія “маюць магчымасць і абавязаныя аказваць такога кшталту дапамогу”. Пры гэтым урач адзначыў, што існуе праблема з кадрамі для правядзення рэнтгенаваскулярных працэдур. Яна вырашаецца праз навучанне персаналу ў тым ліку ў РНПЦ “Кардыялогія”.
У 2022 годзе ў Беларусі зарэгістравана амаль 40 тыс. інсультаў. У 2023-м, мяркуючы па дынаміцы захворвання, колькасць інсультаў будзе меншай, сказаў Марчанка. Паводле яго слоў, насельніцтва краіны “прыслухоўваецца да рэкамендацый урачоў і стараецца кантраляваць хранічныя захворванні, якія з’яўляюцца прычынай парушэння мазгавога кровазвароту”. Такімі з’яўляюцца артэрыяльная гіпертэнзія, захворванні сэрца, атэрасклероз сасудаў галаўнога мозгу, цукровы дыябет, шкодныя звычкі, якія спрыяюць парушэнню мазгавога кровазвароту.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрытыя рэкорды холаду 1893 і 1902 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым чвэрць арганізацый Беларусі была стратнай, у Мінску — амаль траціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗапчасткі для лесанарыхтоўчай тэхнікі трапілі пад санкцыі як тавары двайнога прызначэння — кіраўнік Мінлясгаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБезадказная ўлада пабудавала бессэнсоўную АЭС і зладзіла палітычны Чарнобыль — дарадца Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+