Віцэ-прэм’ер Каранік прыбыў у Кітай з рабочым візітам
27 красавіка, Позірк. Намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Каранік прыбыў з рабочым візітам у Кітай, паведамляе прэс-служба ўрада.
Праграма візіту ў рэлізе названая “насычанай”.
Анансаваныя перамовы з намеснікам кіраўніка Усекітайскага камітэта народнага палітычнага кансультатыўнага савета КНР Шэнь Юэюэ, а таксама сустрэчы з “топ-мэнэджментам кітайскіх вытворцаў медабсталявання”.
Чакаецца, што Каранік таксама выступіць на міжнародным форуме па медыцынскіх інавацыях і супрацоўніцтве.
Беларусь “глыбока зацікаўленая” ў сумесным з КНР тэхналагічным развіцці медыцыны і фармацэўтыкі, заявіў 17 красавіка першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў на перамовах у Мінску з дэлегацыяй Кітайскай асацыяцыі медабсталявання.
На сустрэчы прысутнічалі Каранік і міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў. “Уся каманда, якая адказвае за гэты кірунак, нацэленая на высокія вынікі супрацоўніцтва“, — сказаў Снапкоў.
23 снежня 2024 года на нарадзе па пытаннях развіцця машынабудавання Аляксандр Лукашэнка анансаваў свой візіт у Кітай “найбліжэйшым часам”. Аднак гэтага не адбылося дагэтуль.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца тэмпературныя антырэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 12 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка