МУС хоча забараніць карыстацца навушнікамі пры пераходзе праз чыгунку
27 красавіка, Позірк. З пачатку года на чыгунцы ў Беларусі зафіксавана 18 няшчасных выпадкаў, 11 з іх — са смяротным зыходам, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення грамадскай бяспекі на аб’ектах транспарту МУС Віталь Якубоўскі.
Паводле яго слоў, усе інцыдэнты адбыліся з-за “парушэння асабістых мер бяспекі”.
“Таму сёння мы ідзем да таго, каб на ўзроўні прававых актаў замацаваць канкрэтныя забаронныя нормы, якія цяпер носяць рэкамендацыйны характар. Да прыкладу, забараніць выкарыстоўваць навушнікі на аб’ектах чыгункі, а таксама пераязджаць чыгуначныя шляхі на роварах і іншых сродках персанальнай мабільнасці — толькі весці ў руках, забараніць пераходзіць шляхі перад надыходзячым цягніком”, — цытуе прадстаўніка ведамства дзяржвыданне “СБ. Беларусь сёння”.
На прэс-канферэнцыі 24 сакавіка Якубоўскі паведаміў, што з пачатку года на чыгунцы пацярпела 14 чалавек: загінула — 9, сур’ёзна траўмавана — 5.
“Чыгунка з’яўляецца крыніцай небяспекі, — нагадаў спікер. — У 2024 годзе ў выніку траўміравання пацярпела больш за 90 грамадзян, траціна з іх — пенсіянеры. Практычна палова ад усіх пацярпелых знаходзілася ў момант траўміравання ў стане алкагольнага ап’янення”.
Асноўнай прычынай, якая прывяла да траўмаў, ён назваў “грэбаванне грамадзянамі мерамі бяспекі”. “Пацярпелыя знаходзіліся на аб’ектах чыгуначнага транспарту ў неўстаноўленых месцах, спробах перасячэння шляхоў перад надыходзячымі саставамі, пад вагонамі, якія стаяць”, — прывёў прыклады Якубоўскі.
Паводле слоў прадстаўніка МУС, аналіз паказвае, што штогод колькасць такіх выпадкаў расце ў вяснова-летні перыяд.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДолар падаражэў на таргах 17 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНа складах у Мінску захоўваецца 112,4% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЧарговая група замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Беларусі, выправаджаная з Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


