Ціханоўская на III Канферэнцыі беларусаў свету заклікала суайчыннікаў працягваць барацьбу

23 сакавіка, Позірк. Больш за 100 чалавек з 20 краін сабралася на ІІІ Канферэнцыю беларусаў свету, якая адкрылася 23 сакавіка ў Празе.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на адкрыцці форума прызнала, што многія суайчыннікі ў эміграцыі расчароўваюцца. Паводле яе слоў, беларусы “часта сябе недаацэньваюць”. Разам з тым, падкрэсліла палітык, на канферэнцыі “сабраліся не такія людзі”.
У многіх беларусаў, што з’ехалі, заявіла дэмлідар, “маецца спакуса вярнуцца да спакойнага жыцця”, аднак гэта “можа прывесці да руціны і бяздзейнасці”. Яна канстатавала, што “не прыйдзе месія, які выратуе Беларусь”, а таму беларусам трэба “не здавацца” і памятаць, што “эміграцыя — гэта моц”.
Жыццё ў эміграцыі “нагадвае квэст, калі здаецца, што засваенне новай мовы і пошук працы ніколі не скончацца”, сказала яна. Аднак, паводле слоў Ціханоўскай, “людзі за мяжой змагаюцца, дапамагаюць адстойваць інтарэсы дэмакратычнай Беларусі”.
Беларусы за мяжой “могуць і дапамагаюць” у справе падтрымкі палітычных зняволеных, набліжэння перамогі прыхільнікаў перамен.
“Разам мы ўсё пераадолеем”, — запэўніла палітык.
Перад адкрыццём форуму адбылася прэзентацыя некамерцыйных сацыяльна значных праектаў. Сярод іншага была прадстаўлена экспазіцыя, прысвечаная беларускай геральдыцы, ваеннай справе. Працуе выстава беларускіх кніжных выдавецтваў.
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія спыніла больш за 1 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перайсці мяжу з Беларусі, 14 красавіка паўтораны сутачны рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — лютым Беларусь была лідарам у ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць арганізацый у гадавым вымярэнні вырасла на 17,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 18-дзённага перапынку Польшча зафіксавала спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



