Пасля тэракта ў РФ Лукашэнка і Пуцін “пацвердзілі гатоўнасць” разам рэагаваць на пагрозы

23 сакавіка, Позірк. Гатоўнасць да “далейшага актыўнага ўзаемадзеяння” і “падтрымання кантактаў” паміж спецслужбамі для “эфектыўнага рэагавання на пагрозы тэрарызму і экстрэмізму” пацвердзілі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы 23 сакавіка.
Лукашэнка, як перадае яго прэс-служба, асабіста выказаў расійскаму лідару спачуванні ў сувязі з тэрактам, які адбыўся напярэдадні ў канцэртнай зале “Крокус Сіці Хол” у падмаскоўным Краснагорску.
У зале, якая змяшчае 7.300 гледачоў, сабраліся прыхільнікі гурта “Пікнік”, канцэрт не паспеў пачацца.
У будынак увайшлі ўзброеныя людзі. У выніку страляніны і ахапіўшага будынак пажару загінула сама меней 115 чалавек, пацярпела — больш за 100, сведчаць актуальныя даныя расійскіх службаў і СМІ. Дакладная колькасць ахвяр пакуль невядомая.
Амбасада Беларусі ў РФ заклікала суайчыннікаў, якія знаходзяцца ў Маскве і Маскоўскай вобласці, захоўваць спакой, давяраць афіцыйным крыніцам інфармацыі і выконваць патрабаванні праваахоўных органаў.
Паводле інфармацыі амбасадара Дзмітрыя Крутога, пасля тэракта адзін беларускі грамадзянін знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, за яго жыццё змагаюцца медыкі.
Спачуванні ў сувязі з трагедыяй выказаў Аляксандр Лукашэнка, іх сталі масава выказваць беларускія чыноўнікі і ведамствы.
Таксама спачуванне распаўсюдзіла прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
МУС Беларусі і Мінскі метрапалітэн заявілі пра ўзмацненне мер бяспекі.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапанавала дапамогу расійскім калегам.
“Спланаванай і свядомай правакацыяй расійскіх спецслужбаў па ўказанні [Уладзіміра] Пуціна” назвала тое, што адбылося, Галоўнае выведвальнае ўпраўленне Міністэрства абароны Украіны.

- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна) (абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


